Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь: 30 гадоў пасля Чарнобыльскай аварыі

Беларусь і Чарнобыльская трагедыя: праз 30 гадоў

Беларусь і Чарнобыльская трагедыя: праз 30 гадоў
26 Крс 2016

Сёння – 30 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Па маштабе і наступствах яна стала буйнейшай тэхнагеннай катастрофай у гісторыі ХХ стагоддзя. Стала трагедыяй для соцень тысяч людзей – загінулых і іх родных, страціўшых здароўе, вымушаных пакінуць родныя мясціны. І дала страшны, бязлітасны, але памятны ўрок бяспекі ўсяму свету.

Беларусь, каля паўднёвых граніц якой адбыўся ўзрыў і магутны выкід у атмасферу, пацярпела асабліва моцна: у 1986 годзе 23 працэнты тэрыторыі краіны – больш як 2,7 тысячы населеных пунктаў – апынуліся ў зоне радыеактыўнага забруджвання.

З Чарнобыльскай катастрофай у жыцці беларусаў асаблівы сэнс набылі словы "радыяцыя", "зона адчужэння", "зона адсялення", "ліквідатары", "чарнобыльцы"... Менавіта ў Беларусі ў 1988 годзе быў створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік адзіны ў свеце. Ён аб'яднаў вельмі забруджаныя небяспечнымі элементамі тэрыторыі Хойніцкага, Нараўлянскага і Брагінскага раёнаў Гомельскай вобласці. Паводле прагнозаў спецыялістаў, яшчэ многія гады ён будзе заставацца закрытым для жыцця і гаспадарчага выкарыстання – выключна зонай маніторынгу і навукова-эксперыментальных даследаванняў па рэабілітацыі навакольнага асяроддзя.

Дзесяцігоддзі жыцця пасля катастрофы сталі для Беларусі каласальным вопытам, стымулам сур'ёзна займацца праблемамі ядзернай бяспекі, даследаваць уплыў радыяцыі на здароўе і распрацоўваць лепшыя метады медыцынскай дапамогі, шукаць разумныя шляхі рэабілітацыі тэрыторый.

Адраджэнне пацярпелых паўднёвых зямель – адказнае рашэнне, якое дзяржава прыняла і мэтанакіравана падтрымлівае, нягледзячы на шматлікія абмежаванні і складанасці: з 1991 па 2010 год выкананы 4 дзяржпраграмы з аб'ёмам фінансавання больш як 19 мільярдаў долараў. Сёння рэалізуецца Дзяржаўная праграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года, прыярытэт якой – пераход ад рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый да іх устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У постчарнобыльскай гісторыі рэгіёна - шмат знакавых падзей. З 1999 года ініцыіраваны маштабны праект газіфікацыі Палесся, у 2001-м пачалося адраджэнне і выкарыстанне прыродных рэсурсаў, у 2003 годзе ў Гомелі адкрыўся Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека... Усе напрамкі работы - на кантролі ў кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі часта робіць рабочыя паездкі ў пацярпелыя рэгіёны, а 26 красавіка – у дзень трагедыі – гэта нязменная традыцыя: з комплексным разглядам праблем і дасягненняў, размовай з жыхарамі і прыняццем канкрэтных рашэнняў.

І, зразумела, разам з дзяржаўнымі праграмамі пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС многія гады ў Беларусі рэалізуюцца буйныя міжнародныя праекты, ідзе шматбаковае абмеркаванне праблем ліквідацыі наступстваў і недапушчэння такіх катастроф у будучым.

Праз 30 гадоў у памяць пра 26 красавіка 1986 года па ўсёй Беларусі праходзяць сотні мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай сумна знакамітай даце...

Да 30-годдзя аварыі на ЧАЭС адкрыўся віртуальны музей
Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Чарнобыль праз 30 гадоў" у Мінску
Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Чарнобыль праз 30 гадоў" у Мінску
Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Чарнобыль праз 30 гадоў" у Мінску
Фотавыстаўка БЕЛТА аб пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС адкрылася ў італьянскай Парме
1 2 3 4 5      Наступная