Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

11 Жнв 2016

Ярмошына: Выступленні кандыдатаў у СМІ дапамогуць выбаршчыкам вызначыцца з перавагамі

Ярмошына: Выступленні кандыдатаў у СМІ дапамогуць выбаршчыкам вызначыцца з перавагамі

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні дапамогуць выбаршчыкам вызначыцца з перавагамі. Такое меркаванне выказала 11 жніўня старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным на інтэрнэт-партале Выбары-2016, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама, адначасова з рэгістрацыяй кандыдатаў выбарчыя камісіі праводзяць жараб'ёўку тэлевізійнага і радыйнага часу. Кожны кандыдат атрымае пяць хвілін для выступлення па беларускім тэлебачанні і пяць хвілін для выступлення па радыё. Пры гэтым будуць задзейнічаны магчымасці, перш за ўсё, абласных тэлерадыёкампаній. Аднак кандыдатам у дэпутаты, якія балаціруюцца па Мінску, час будзе прадастаўлены ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3", а кандыдатам у дэпутаты, якія балаціруюцца па Мінскай вобласці, - у эфіры тэлеканала "СТБ" ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

Выступленні па тэлебачанні пакажуць у рабочыя дні з 15 жніўня па 2 верасня з 19.00 да 20.00. Эфірны час для выступленняў па радыё вызначаны таксама ў рабочыя дні з 15 жніўня па 2 верасня, але ўжо з раніцы - з 07.00 да 08.00.

Лідзія Ярмошына ўпэўнена, што выступленні кандыдатаў і іх тэледэбаты дапамогуць выбаршчыкам вызначыцца са сваімі перавагамі і зрабіць правільны выбар па выніках цяперашняй парламенцкай кампаніі. Яна таксама выказала надзею, што кандыдаты ўсё радзей будуць адмаўляцца ад такой эфектыўнай формы агітацыі, як тэледэбаты. Парадак правядзення тэледэбатаў вызначаецца аднаведнай тэлерадыёкампаніяй.

Што датычыцца скаргаў, якія паступаюць ад выбаршчыкаў па ходзе кампаніі, іх колькасць, паводле слоў старшыні ЦВК, невялікая. Пераважна скаргі, якія ў асноўным накіроўваюць наглядальнікі ад арганізацый і рухаў, што прадстаўляюць апазіцыйныя палітычныя сілы, з'яўляюцца надуманымі і не адпавядаюць тым абставінам, якія мелі месца ў ходзе выбарчай кампаніі, дадала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі