Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Врс 2009

Прадстаўніком Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2009" выбраны Юрый Дземідовіч

11 верасня, Мінск /Жанна Катлярова - БЕЛТА/. Па выніках фіналу нацыянальнага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання" Беларусь на міжнародным дзіцячым "Еўрабачанні-2009" прадставіць Юрый Дземідовіч з кампазіцыяй "Волшебный кролик". Фінальны гала-канцэрт прайшоў учора вечарам у Мінску і трансліраваўся ў прамым эфіры Першага канала і "Беларусь-ТБ", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яркая і незвычайная кампазіцыя "Волшебный кролик" 13-гадовага мінчаніна Юрыя Дземідовіча, якая стала папулярнай задоўга да моманту вырашэння інтрыгі конкурсу, атрымала большасць галасоў тэлегледачоў і журы.

У ліку фаварытаў конкурсу была таксама Злата Ларчанка з Дзяржынска з песняй "Баба-Яга 2009". Паміж гэтымі двума юнымі талентамі і разгарнулася асноўная барацьба за галасы тэлегледачоў і журы. І ўсё ж перамог "Волшебный кролик". Меркаванне прафесійнага журы таксама супала з меркаваннем публікі: судзейская калегія аддала максімальныя 12 балаў Юрыю Дземідовічу.

Усяго ж у фінале нацыянальнага конкурсу ўдзельнічалі 10 талентаў.

Юрый Дземідовіч прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2009" гэтай восенню ў Кіеве. Фінал конкурсу адбудзецца 21 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі