Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Ліп 2013

Плошча Дзяржаўнага сцяга Беларусі ўрачыста адкрылася ў Мінску

Плошча Дзяржаўнага сцяга Беларусі ўрачыста адкрылася ў Мінску

2 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Плошча Дзяржаўнага сцяга Беларусі ўрачыста адкрылася ў Мінску, у цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстай абстаноўцы сцяг памерам 14х7 м быў узняты на сямідзесяціметровы флагшток, устаноўлены ў цэнтры пляцоўкі. Затым быў выкананы гімн, які суправаджалі залпы артылерыйскага салюту, а ў канцы неба над сталіцай упрыгожылі агні феерверку і было выпушчана 10 тыс. паветраных шароў колераў дзяржаўнага сцяга.

На цырымоніі таксама была закладзена новая патрыятычная традыцыя прынясення клятвы вернасці Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусі - сімвалу і аплоту незалежнасці і дзяржаўнасці. Для гэтага былі запрошаны дастойныя прадстаўнікі беларускага народа, якія сваёй доблесцю, працай і талентам праславілі Айчыну, а таксама прадстаўнікі моладзі, якія ідуць ім на змену. Клятву вернасці прынеслі ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік вызвалення Мінска генерал-маёр Аляксандр Фень, навучэнец Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Віктар Агееў, двухразовая чэмпіёнка свету па біятлону, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Дар'я Домрачава, пераможца першынства Беларусі па мастацкай гімнастыцы Дар'я Якутовіч, стваральнік праслаўленых ва ўсім свеце БелАЗаў Герой Беларусі Павел Марыеў, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможца міжнародных алімпіяд па матэматыцы Дзяніс Пірштук, зорка сусветнай оперы, салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава і лаўрэат спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандра Няхай.

Цырымоніі адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга папярэднічала канцэртная праграма "Красуй, Беларусь". Мерапрыемства трансліравалася ў прамым эфіры па асноўных беларускіх тэлеканалах.

На цырымонію былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дэлегацыі абласцей, прадстаўнікі навучальных устаноў Мінска, працоўных калектываў, прафсаюзаў, грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных канфесій, творчых саюзаў, ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі дыпкорпуса і міжнародных арганізацый. Сярод замежных гасцей на мерапрыемстве прысутнічаў Прэзідэнт Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясон, які знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам.

Плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь размешчана ў Мінску на праспекце Пераможцаў. Яна ўяўляе сабой круг радыусам 50 м і злучаецца з галоўным фасадам выставачнага павільёна НВЦ "Белэкспа" лесвіцай шырынёй 24 м. Уздоўж пешаходнай дарожкі размешчаны сем гранітных стэл з гербамі абласцей і Мінска. Сіметрычна з двух бакоў ад лесвіцы размешчаны стэлы з тэкстам Дзяржаўнага гімна і геаграфічнай картай Беларусі.

Плошчу плануецца выкарыстоўваць для правядзення святочных мерапрыемстваў у Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, наведвання афіцыйнымі дэлегацыямі замежных дзяржаў. Плошча таксама будзе ўключана ў фарміруемы Мінскім гарвыканкамам пералік турыстычных аб'ектаў для наведвання гасцямі сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі