14 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву, дзе сёння на стадыёне "Лужнікі" па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведае цырымонію і матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адразу ля трапа самалёта кіраўніка беларускай дзяржавы, акрамя афіцыйных асоб, прывітаў Забівака - талісман цяперашняга чэмпіянату. Аляксандр Лукашэнка крыху пагуляў з ім у футбол і зрабіў некалькі ўдараў па імправізаваных варотах. Ён таксама пакінуў аўтограф на футбольным мячы і надпіс з пажаданнем - "Удачы братам расіянам!"
З нагоды чэмпіянату свету па футболе ў сталіцу Расіі прыбываюць і многія іншыя замежныя лідары. Чэмпіянат пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.