Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Ліс 2013

Юбілеі Іосіфа Гашкевіча і Міхала Клеафаса Агінскага ўключаны ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гады

Юбілеі Іосіфа Гашкевіча і Міхала Клеафаса Агінскага ўключаны ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гады

22 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Юбілеі Іосіфа Гашкевіча і Міхала Клеафаса Агінскага ўключаны ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка.

Такое рашэнне прынята на 37-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Беларусь ініцыіравала разгляд прапановы аб святкаванні пад эгідай ЮНЕСКА ў 2014 годзе 200-годдзя вядомага вучонага і дыпламата Іосіфа Гашкевіча, а ў 2015 годзе - 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага, выдатнага палітычнага дзеяча, дыпламата і кампазітара.

Ініцыятыва Беларусі аб уключэнні ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА юбілею Іосіфа Гашкевіча была падтрымана Расіяй і Японіяй, аб уключэнні юбілею Міхала Клеафаса Агінскага - Літвой і Польшчай, з улікам таго, што жыццё і дзейнасць абодвух выдатных дзеячаў звязана з гісторыяй і гэтых дзяржаў.

Як адзначыў Павел Латушка, уключэнне юбілеяў Гашкевіча і Агінскага ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА сведчыць аб прызнанні заслуг дзеячаў беларускай гісторыі і культуры і падтрымлівае важнасць беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны для сусветнай супольнасці.

У сувязі з маючымі адбыцца юбілеямі ў Беларусі, шэрагу іншых дзяржаў, а таксама ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя Іосіфу Гашкевічу і Міхалу Клеафасу Агінскаму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі