Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Май 2014

Дагавор аб ЕАЭС падпісаны ў Астане

Дагавор аб ЕАЭС падпісаны ў Астане

29 мая, Астана /Кар. БЕЛТА/. Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе Беларусі, Казахстана і Расіі падпісаны сёння ў Астане. Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Уладзімір Пуцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Дагаворы адлюстраваны базавыя аспекты, уласцівыя міжнародным арганізацыям, зафіксаваны прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў, тэрытарыяльнай цэласнасці. У Дагаворы таксама закладзены механізм кансэнсусу пры прыняцці рашэнняў на ўсіх узроўнях. Прадугледжаны прынцып роўнай прадстаўленасці бакоў у рамках кадравай палітыкі ў органах Саюза.

Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе накіраваны на вырашэнне задач па павышэнні дабрабыту і якасці жыцця грамадзян Казахстана, Расіі і Беларусі і прадугледжвае свабоду перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, правядзенне скаардынаванай эканамічнай палітыкі. Перспектыўны інтэграцыйны эфект у выглядзе прыросту сукупнага ВУП да 2030 года ацэньваецца ў памеры амаль $900 млрд.

Дагавор аб ЕАЭС падпісаны ў АстанеЕўразійскі эканамічны саюз фарміруецца на прынцыпах раўнапраўя, мэтазгоднасці, паэтапнасці, прагматызму і ўзаемнай выгады.

Старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка на брыфінгу пасля падпісання дагавора адзначыў, што еўразійскі інтэграцыйны праект, безумоўна, мае ўласную гісторыю і напрацоўкі, але таксама актыўна выкарыстоўвае і вывучае існуючы сусветны вопыт. "Мы ў пэўнай ступені паўтаралі і паўтараем некаторыя крокі, не дапускаючы памылак, якія ў тым ліку робіць і Еўрапейскі саюз", - сказаў ён. Гаворачы аб новаўвядзеннях у дагаворы аб ЕАЭС, Віктар Хрысценка згадаў аб інстытуцыянальных інструментах. У прыватнасці, вызначаны статус саюза, як паўнацэннай міжнароднай арганізацыі рэгіянальнай інтэграцыі з поўнай міжнароднай правасуб'ектнасцю, выбудаванай сістэмай кіравання і прыняцця рашэнняў.

Дагавор аб ЕАЭС падпісаны ў АстанеВіктар Хрысценка адзначыў, што дагавор аб ЕАЭС істотна абнавіў задачы і мэты, а таксама інструменты дасягнення чатырох свабод перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў і рабочай сілы. "Напрыклад, у гэтым дагаворы закранулі тыя сферы, якія знаходзіліся за межамі інтэграцыйнага поля - энергетыка, нафта і нафтапрадукты, газ. У дагаворы дакладна адфіксаваны мэты - агульны рынак, дакладна абазначаны тэрміны і этапы дасягнення", - расказаў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі