Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Крс 2016

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч стала ўладальніцай прэміі Кубка Федэрацый

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч стала ўладальніцай прэміі Кубка Федэрацый

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч стала ўладальніцай прэміі "Heart Award" за выдатную гульню ў Кубку Федэрацый, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай тэніснай федэрацыі.

У першым матчы гэтага сезона супраць каманды Канады ў другой Сусветнай групе Кубка Федэрацый у Квебеку Сасновіч выйграла два свае адзіночныя паядынкі і разам з Вольгай Гаварцовай дабілася рашаючай перамогі ў парнай сустрэчы. Зборная Беларусі перамагла канадак з лікам 3:2 і ўпершыню атрымала права згуляць у матчы плэй-оф за выхад у элітны дывізіён Кубка Федэрацый. Аляксандра Сасновіч вырашыла перавесці прэміяльную суму $6 тыс. у дзіцячы анкалагічны цэнтр у Бараўлянах.

У 2011 годзе ўладальніцай прэміі "Heart Award" станавілася лідар беларускай зборнай Вікторыя Азаранка.

Цяпер беларускія тэнісісткі ў Маскве рыхтуюцца да матчу за выхад у Сусветную групу супраць каманды Расіі, які пройдзе 16-17 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі