Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Чэр 2010

А.Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу праз Беларусь

А.Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу праз Беларусь
Аляксандр Лукашэнка

22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу праз Беларусь. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на сённяшні дзень "Газпрам" вінаваты Беларусі $260 млн. за транзіт газу. "Я загадаў цяпер ураду перакрыць транзіт праз Беларусь, пакуль не заплаціць за транзіт "Газпрам". Яны нам за гэтыя паўгода ні капейкі не заплацілі. Да якога цынізму і абсурду можна дайсці, калі ты вінаваты мне $260 млн., я табе - $190 млн., і ты пачынаеш мне за гэта закручваць вентыль", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што праблема не ў тым, што Беларусь не выконвае кантракт. "Гэта яны не выконваюць кантракт. Мы маўчалі, мы аб гэтым не гаварылі, яны там мямлілі вуснамі прэс-сакратара, што мы нешта не падпісваем і гэтак далей", - сказаў Прэзідэнт.

Беларусь прапаноўвала Расіі правесці ўзаемазалік з выплатай розніцы, аднак гэтага расійскі бок не захацеў. "Добра, пералічайце нам $260 млн., і мы вам імгненна пералічым $192 млн. Не, і гэтага не хочам. Значыць тут ужо непрыкрыты націск. Я толькі не разумею, навошта гэта нам", - сказаў Прэзідэнт Беларусі. Ён дадаў, што, прынамсі, гэтага ні ў якім разе не трэба была рабіць у дату пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі