Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

16 Крс 2015

Расійская ваенная тэхніка прыбудзе ў Беларусь у дваццатых чыслах красавіка для ўдзелу ў парадзе 9 мая

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская ваенная тэхніка, якая будзе ўдзельнічаць у мінскім парадзе ў гонар 70-годдзя Перамогі, прыбудзе ў Беларусь у дваццатых чыслах красавіка, гаворыцца ў сённяшнім нумары афіцыйнага выдання Мінабароны "Белорусская военная газета "Во славу Родины", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У дваццатых чыслах красавіка прыбудзе расійская тэхніка, якая сфарміруе сем парадных разлікаў (з 24), у тым ліку лётны эшалон. Гэта самыя сучасныя ўзоры тэхнікі, якая прынята на ўзбраенне ў Расійскай Федэрацыі і ўваходзіць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл). Плануецца правесці некалькі сумесных трэніровак, што дасць магчымасць беларускім і расійскім камандзірам арганізаваць больш цеснае ўзаемадзеянне. А гэта, безумоўна, садзейнічае павышэнню абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў публікацыі.

Таксама ў газеце ўдакладняецца, што прайшло ўжо больш за 10 трэніровак да мінскага парада. Як чакаецца, у ім упершыню будзе ўдзельнічаць рарытэтная тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны. У артыкуле сцвярджаецца, што раней гэтыя ўзоры ніколі не дэманстраваліся. "Гэта ўзоры ўзбраення часцей проціпаветранай абароны: пражэктар і дзве зенітныя ўстаноўкі на шасі аўтамабіляў ЗІС. Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама ўпершыню прымуць удзел узоры сучаснай ваеннай тэхнікі, якія выраблены на дзяржаўных прадпрыемствах абаронна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь", - сказана ў артыкуле. Усяго ж у парадных разліках будзе задзейнічана 250 адзінак баявой тэхнікі.

Генеральныя рэпетыцыі ваеннага парада пройдуць у сталіцы 4 і 6 мая на праспекце Машэрава.

Як паведамлялася, на гэтым парадзе лётчыкі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы выканаюць фігуры "піраміда", "пеленг" і "ромб". Таксама для парада Кітай перадаў Беларусі два эксклюзіўныя кабрыялеты. Пастаўленыя ў Беларусь аўтамабілі сталі самымі дарагімі ў гісторыі аўтапрамысловасці КНР. Базавая мадэль гэтага лімузіна ў самім Кітаі лічыцца раскошай. Першапачаткова планавалася, што створаны ў адзіным экзэмпляры такі аўтамабіль будзе выкарыстоўвацца выключна лідарамі Кампартыі Кітая. Паводле заявы кітайскага боку, аналагаў у гэтых аўтамабіляў у свеце няма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі