Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2022 – Год гістарычнай памяці

Год гістарычнай памяці

26 Кст 2022

Сергяенка: вывучаючы этапы нашай гісторыі, глыбока ўнікаючы ў іх, мы выхоўваем патрыётаў краіны

Сергяенка: вывучаючы этапы нашай гісторыі, глыбока ўнікаючы ў іх, мы выхоўваем патрыётаў краіны
Фота з архiва

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі праходзіць сёння на базе Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Савет па гістарычнай палітыцы функцыянуе практычна з пачатку года. Нагадаю, было прынята адпаведнае распараджэнне кіраўніка дзяржавы - створаны Савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта. Ён функцыянуе фактычна на базе Нацыянальнай акадэміі навук", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.

У складзе савета сфарміравана некалькі камісій па напрамках дзейнасці. "У першую чаргу, якія пытанні разглядаюцца ў гэтым годзе. Пытанні школьнай гістарычнай адукацыі - сёння мы таксама будзем падводзіць нейкую рысу, якая ў нас выбудавана сістэма выкладання гісторыі ў школе, ад простага да складанага. Напэўна, адна з асноўных задач - выкладанне гісторыі павінна мець дзве функцыі: і адукацыйную, і выхаваўчую. Вывучаючы тыя ці іншыя этапы нашай гісторыі, знаёмячыся, глыбока ўнікаючы, мы фарміруем пакаленне людзей, якія шануюць, разумеюць, ведаюць нашу гісторыю, - патрыётаў сваёй краіны", - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

"У гэтым напрамку выбудавана сістэма, - прадоўжыў Ігар Сергяенка. - У гэтым годзе ўносілася пытанне аб выкладанні гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў ВНУ. Падрыхтаваны адпаведны навучальны дапаможнік, працавала група энтузіястаў-вучоных. Пытанне неаднаразова разглядалася на пасяджэнні Савета па гістарычнай палітыцы. Мы сёння таксама паслухаем, як ідзе выкладанне ў ВНУ, як успрымаюць студэнты, які інтарэс. Тым больш гэты год выкладання не эксперыментальны, але мы павінны зрабіць высновы, можа, унесці нейкія змяненні ў гэты курс з улікам успрымання, меркавання выкладчыкаў, якія праводзяць лекцыі, семінары ў вузаўскіх аўдыторыях. Пытанні музеязнаўства, захавання помнікаў, мемарыялаў і шэраг іншых аспектаў, звязаных з даследчай дзейнасцю, з работай Інстытута гісторыі як галаўной навуковай установы ў сістэме Нацыянальнай акадэміі навук, работай факультэтаў ВНУ, дысертацыйныя і вузаўскія даследаванні, студэнцкія. Гэта значыць выбудоўванне гэтай сістэмы. Гэта не проста збіраюцца спецыялісты, абмяркоўваюць і на гэтым усё заканчваецца. Рэалізуюцца рашэнні савета ў жыццё ў канкрэтных напрамках дзейнасці, у навучальных установах, канкрэтных сферах".

Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі працуе на пастаяннай аснове. "Перыядычнасць у адпаведнасці з палажэннем вызначана - не радзей як 1 раз у тры месяцы. У нас сёння пятае пасяджэнне ўжо, а пачалі працаваць у лютым", - дапоўніў Ігар Сергяенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі