Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Кст 2017

Зіноўскі: У Беларусі адсутнічаюць бар'еры для жаночага прадпрымальніцтва

Зіноўскі: У Беларусі адсутнічаюць бар'еры для жаночага прадпрымальніцтва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі адсутнічаюць бар'еры для жаночага прадпрымальніцтва і рамесніцтва. Такое меркаванне выказаў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на міжнароднай канферэнцыі "Жаночае прадпрымальніцтва як фактар устойлівага развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што ў бліжэйшы час падыходы да вядзення бізнесу будуць сістэмна спрошчаны. Ён высока ацаніў ролю і патэнцыял жанчын у эканоміцы.

"Праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны пры адкрыцці бізнесу, у розных краінах розныя. На маю думку, у Беларусі адсутнічаюць нейкія прававыя, культурныя, рэлігійныя бар'еры для заняткаў жанчын падпрымальніцтвам або рамеснай дзейнасцю. Любы прадпрымальны чалавек - незалежна ад полу - можа свабодна рэалізоўваць сябе ў бізнесе, - сказаў міністр эканомікі. - Пры гэтым жанчыны-прадпрымальніцы нясуць двайную нагрузку: і на рабоце, і дома, выконваючы свае сямейныя абавязкі". Не ўсе мужчыны так могуць, дадаў ён.

"Беларускія жанчыны маюць доступ да шэрага інструментаў падтрымкі, якія дапамагаюць ім рэалізоўваць свае планы, - адзначыў Уладзімір Зіноўскі. - Гэта, напрыклад, праграма Банка развіцця Рэспублікі Беларусь па падтрымцы ў рэгіёнах краіны жаночага прадпрымальніцтва - можна атрымаць крэдытныя рэсурсы па зніжаных стаўках. У рамках ініцыятывы прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця акрамя фінансавай падтрымкі жанчыны атрымліваюць адукацыйныя, кансультацыйныя, інфармацыйныя паслугі. Падставіць плячо можа і фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва, які курыруецца Міністэрствам эканомікі".

Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што праграмы па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва - не проста датацыі або субсідыі, а эфектыўны эканамічны інструмент. "Трэба падтрымліваць тых, хто валодае ідэямі і патэнцыялам для росту эканомікі, развіцця прыватнага сектара", - упэўнены міністр.

Форум праходзіць у рамках Тыдняў устойлівага развіцця - 2017, у ім удзельнічаюць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых арганізацый, бізнесу. Плануецца, што на форуме будуць распрацаваны прапановы па фарміраванні мер падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Асаблівая ўвага на канферэнцыі ўдзяляецца гендарнай эканамічнай роўнасці як адной з важных умоў устойлівага развіцця. Забеспячэнне гендарнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцей усіх жанчын і дзяўчынак абвешчана на Саміце АНН па ўстойлівым развіцці (Нью-Ёрк, 2015 год) адной з 17 МУР на перыяд да 2030 года.

Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць пытанні дзяржпадтрымкі жаночага прадпрымальніцтва: стымуляванне занятасці і самазанятасці, пашырэнне доступу да фінансавых рэсурсаў. Яшчэ адна важная тэма для абмеркавання - жаночае сацыяльнае прадпрымальніцтва ў кантэксце інклюзіі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На мерапрыемстве будзе прадстаўлены нямецкі вопыт у пытаннях кіруючай ролі жанчын у дасягненні Мэт устойлівага развіцця. У праграме канферэнцыі - работа трох сесій: "Гендарная эканамічная роўнасць як умова ўстойлівага развіцця", "Роля жанчын у партнёрстве: бізнес, грамадскія арганізацыі, улада", "Сацыяльнае прадпрымальніцтва праз прызму гендарнай роўнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі