Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Чэр 2016

Зіноўскі: Беларусь разлічвае па выніках цяперашняй місіі МВФ выйсці на канкрэтнае абмеркаванне новай праграмы

Зіноўскі: Беларусь разлічвае па выніках цяперашняй місіі МВФ выйсці на канкрэтнае абмеркаванне новай праграмы

21 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае па выніках цяперашняй місіі МВФ выйсці на канкрэтнае абмеркаванне новай праграмы. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Запланавана сустрэча Уладзіміра Зіноўскага з місіяй Міжнароднага валютнага фонду, якая працуе ў Беларусі па 30 чэрвеня. "Мы ўсё ж разлічваем па выніках перагавораў выйсці ўжо на канкрэтнае абмеркаванне праграмы, - адзначыў міністр. - Мы зацікаўлены ў гэтай праграме, але нам неабходна паглядзець глыбей на наша эканамічнае развіццё. Што мы і робім з партнёрамі па Міжнародным валютным фондзе".

Закранаючы асноўныя палажэнні папярэдніх намераў па праграме, Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што яны ў асноўным выконваюцца. Але ёсць некалькі спрэчных момантаў, па якіх Беларусі і МВФ неабходна знайсці агульныя падыходы. "Калі мы прымаем рашэнне па павышэнні тарыфаў ЖКГ, мы павінны вырашыць у гэтым плане, як мы будзем кампенсаваць падняцце такіх тарыфаў найбольш бедным слаям насельніцтва. Безумоўна, гэта павінна быць увязана, і дамашнія гаспадаркі не павінны пацярпець ад такога павышэння", - растлумачыў міністр.

На гэты час насельніцтва аплачвае ў сярэднім амаль 40 працэнтаў сабекошту ўсіх паслуг ЖКГ. Уладзімір Зіноўскі нагадаў аб планах давесці гэты паказчык да 100 працэнтаў да канца 2018 года, у асноўным за кошт зніжэння энергетычных затрат прадпрыемстваў і жыллёва-камунальных арганізацый. Ён не выключыў, што ў канцы гэтага года пры зніжэнні затрат можа быць невялікае павышэнне тарыфаў ЖКГ, і беларусы такім чынам стануць аплачваць 50 працэнтаў ад кошту жыллёва-камунальных паслуг.

Як паведамлялася, місія МВФ правядзе ацэнку бягучай эканамічнай палітыкі і штогадовыя кансультацыі з беларускімі ўладамі па Артыкуле IV. У ходзе місіі адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада, цэнтральнага банка, прыватнага сектара, навуковай супольнасці і прафесійных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі