Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Кст 2015

Жураўкоў: Галоўнай канкурэнтнай перавагай Беларусі павінна стаць падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнай канкурэнтнай перавагай Беларусі павінна стаць падрыхтоўка адукаваных і высокакваліфікаваных кадраў, што дасць магчымасць забяспечыць спрыяльныя стартавыя пазіцыі для ўваходжання ў новую глабальную эканоміку ведаў. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў 22 кастрычніка на адкрыцці XII Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі "Вышэйшая школа: праблемы і перспектывы", паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.

Міхаіл Жураўкоў спыніўся на прыярытэтных напрамках мадэрнізацыі нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі. Паводле яго слоў, далейшае ўдасканаленне і абнаўленне сістэмы адукацыі павінна быць звязана з узмацненнем ролі асобы ў гэтым працэсе.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся таксама рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Віктар Гайсёнак. Ён адзначыў, што гэта пастаянна дзеючая канферэнцыя дае магчымасць сабраць на сваёй пляцоўцы вучоных і кіраўнікоў і абмеркаваць самыя актуальныя праблемы развіцця вышэйшай адукацыі на сучасным этапе.

Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзь Пальчык разгледзеў дзесяцігадовы перыяд у развіцці сістэмы атэстацыі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі і спыніўся на пытаннях павышэння эфектыўнасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Ён лічыць, што для падтрымкі і развіцця айчынных навуковых школ, асабліва ў стратэгічна важных для краіны напрамках, паляпшэння ўзроставай структуры навуковых работнікаў, здольных да ажыццяўлення дзейнасці ва ўмовах канкурэнтаздольнай, навукаёмістай эканомікі, патрабуецца далейшае паступальнае развіццё сістэмы падрыхтоўкі і атэстацыі работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Безумоўна, неабходна стварэнне ўмоў для фарміравання ў моладзі матывацыі звязаць сваю прафесійную дзейнасць з навуковай сферай.

У канферэнцыі прымаюць удзел больш за сто чалавек - кіраўнікі ўстаноў адукацыі, навуковыя работнікі, прафесарска-выкладчыцкі склад устаноў вышэйшай адукацыі, спецыялісты сістэмы адукацыі, аспіранты і магістранты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі