Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Май 2019

ZENA: песню "Like it" спявае ўся Еўропа

ZENA: песню

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Песню "Like it" спявае ўся Еўропа. Такой інфармацыяй з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася ZENA, якая ў гэтым годзе прадстаўляе Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2019".

"Мне і маёй камандзе вельмі прыемна, што "Like it" ведаюць і спяваюць у Еўропе. У Ізраілі многія, сустрэўшы мяне на вуліцы, адразу пазнаюць і пачынаюць спяваць словы песні. Я атрымліваю тысячы каментарыяў штодзень са многіх краін свету. Наша кампазіцыя вельмі запамінальная і падабаецца аўдыторыі. Усе жадаюць мне ўдачы. Вельмі хачу прайсці ў фінал", - расказала ZENA.

У беларускай выканаўцы ўжо адбыліся дзве індывідуальныя рэпетыцыі на галоўнай пляцоўцы конкурсу Expo Tel Aviv. 13 мая адбудзецца генеральная рэпетыцыя першага паўфіналу, дзе ўдзельніца конкурсу паўстане ў абноўленым вобразе, які ўбачыць еўрапейскі глядач ужо 14 мая.

Беларусь удзельнічае ў самым папулярным песенным шоу Еўропы 16-ы раз. ZENA выступіць у першым паўфінале пад нумарам восем. Разам з нашай канкурсанткай за пуцёўку ў фінал будуць спаборнічаць выканаўцы з Кіпра, Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі, Сан-Марына.

У першым паўфінале галасуюць краіны-ўдзельніцы, а таксама Іспанія, Францыя і Ізраіль. Тэлефонныя нумары для галасавання будуць аб'яўлены каментатарам і абазначаны эфірнай графікай у час прамой трансляцыі. У адпаведнасці з правіламі конкурсу, беларускія тэлегледачы не могуць галасаваць за песню, якая прадстаўляе іх краіну.

Другі паўфінал запланаваны на 16 мая, фінал - на 18 мая. Каменціраваць галоўнае музычнае тэлевізійнае шоу Еўропы будзе журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі