Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Nov 2017

Заяц: Бягучы год для АПК Беларусі склаўся ўдачна

Заяц: Бягучы год для АПК Беларусі склаўся ўдачна

10 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Бягучы год для аграпрамысловага комплексу краіны склаўся ўдачна. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бягучы год складваецца ўдачна для аграпрамысловага комплексу. Па выніках работы за 10 месяцаў тэмп росту валавой прадукцыі склаў 102,9 працэнта ва ўсіх катэгорыях гаспадарак, у сельгаспрадпрыемствах - 103,8 працэнта", - расказаў Леанід Заяц.

Паводле даных за студзень-верасень, вытворчасць малака павялічана на 153 тыс. т, мяса - на 42 тыс. т. Пры гэтым вырасла колькасць пагалоўя сельскагаспадарчых жывёл у гаспадарках: буйной рагатай жывёлы - на 60 тыс. галоў, свіней - на 63 тыс., птушкі - на 2,6 млн. Для грамадскай жывёлагадоўлі нарыхтавана дастатковая колькасць кармоў.

У бягучым годзе вырасла ўраджайнасць цукровых буракоў. Іх валавы збор склаў 4,87 млн т, што вышэй за мінулагодні ўзровень на 620 тыс. т. Рапсу намалочага 710 тыс. т, што ў два разы больш у параўнанні з мінулым годам.

"У 2018 годзе нам неабходна, безумоўна, павялічыць аб'ёмы вытворчасці малака і мяса, прадукцыі раслінаводства", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Леанід Заяц дадаў, што да 7 лістапада ўборачныя работы былі ў асноўным завершаны. На палях цяпер застаецца 37 тыс. га кукурузы (4 працэнты ад усяго пасеву), 3,5 тыс. га цукровых буракоў (3,5 працэнта), 55 га агародніны. Стрымліваюць тэмп уборачнай умовы надвор'я. "У вельмі цяжкіх умовах убіраецца кукуруза, цукровыя буракі. Самастойна тэхніка не можа выехаць з поля, толькі ў суправаджэнні энерганасычаных трактароў", - растлумачыў ён.

Усё гэта накладвае адбітак і на аператыўнасць падрыхтоўкі глебы пад новы ўраджай: не ўзарана 35 працэнтаў усіх плошчаў. У сувязі з гэтым, паводле слоў міністра, кіраўнік дзяржавы паставіў задачу мабілізаваць усе тэхнічныя і працоўныя рэсурсы, каб у бліжэйшы час завяршыць пад'ём зябліва.

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кожным губернатарам вынікі ўборачнай у рэгіёнах, разгледжаны шэраг прыватных і праблемных пытанняў. Асобна Прэзідэнт адзначыў работу спецыялістаў аграпрамысловага комплексу краіны. "Год быў няпросты, мы звярталіся да спецыялістаў, вяскоўцаў. Яны адгукнуліся і на маю просьбу, уборку збожжавых правялі ў сціслыя тэрміны, даволі эфектыўна. Зразумела, надыходзіць час, калі людзям трэба падзякаваць", - звярнуў увагу ён.

Плануецца, што ў пачатку наступнага года будзе арганізавана асобнае мерапрыемства з удзелам кіраўніка дзяржавы, дзе будуць падведзены вынікі мінулага года і абазначаны перспектывы на будучы. На ім таксама адзначаць лепшых работнікаў сельскагаспадарчай сферы. Канцэпцыя гэтага мерапрыемства пакуль распрацоўваецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі