Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2017

Заяц: Беларусь у 2017 годзе збярэ каля 10 млн т збожжавых

Заяц: Беларусь у 2017 годзе збярэ каля 10 млн т збожжавых

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2017 годзе збярэ каля 10 млн т збожжавых. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"У цэлым 10 млн т збожжа", - расказаў Леанід Заяц, маючы на ўвазе падагульняючы ўраджай. Пры гэтым кіраўнік ведамства прызнаў, што гэты год стаў няпростым для аграрыяў, і не было ўпэўненасці ў атрыманні менавіта такіх рэзультатаў.

Паводле слоў міністра, на сёння ў палях знаходзіцца яшчэ каля 250 тыс. т збожжавых плюс 170 тыс. т - у сялянска-фермерскіх гаспадарках. "Добры ўраджай вырас на асабістых падсобных гаспадарках. У выніку збожжавыя і зернебабовыя культуры ва ўсіх катэгорыях гаспадарак складуць прыкладна 8 млн 150 тыс. т. Дадаткова мы атрымаем 730 тыс. т алейнага семя рапсу, 17 тыс. т свірэпіцы", - праінфармаваў Леанід Заяц. Чакаецца і добры ўраджай кукурузы, запэўніў ён.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання таксама звярнуў увагу, што цяпер на палях ідзе ўборка бульбы, убрана амаль 4 працэнты. "Ураджай - 311 ц/га, на 23 цэнтнеры вышэйшы за 2016 год. Гэта дасць магчымасць сфарміраваць добрыя запасы бульбы для забеспячэння ўнутранай патрэбнасці нашай дзяржавы і сфарміраваць рэзервы экспартнага патэнцыялу ў аб'ёме не меншым за 300 тыс. т", - растлумачыў ён.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі