Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Apr 2016

Выкіды парніковых газаў пасля запуску БелАЭС знізяцца на 7-10 млн т у год

Выкіды парніковых газаў пасля запуску БелАЭС знізяцца на 7-10 млн т у год

20 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Выкіды парніковых газаў пасля запуску БелАЭС знізяцца ў рэспубліцы на 7-10 млн т у год. Аб гэтым сёння журналістам на выстаўцы "Атамэкспа" паведаміла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю атамнай станцыі з 2018 года, паводле ацэнак экспертаў Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, выкіды парніковых газаў у Беларусі могуць скараціцца на 7-10 млн т у год. Паводле апошніх даных, выкіды ў краіне складалі 93 млн т", - адзначыла першы намеснік кіраўніка ведамства.

Яна ўпэўнена, што будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі акажа безумоўна станоўчы ўплыў у цэлым на экалагічную абстаноўку і на развіццё такіх значных галін эканомікі, як энергетычная і транспартная. "Гэта можа адбыцца за кошт развіцця электрычнага транспарту, замены існуючых відаў энергарэсурсаў. Мы чакаем, што эфект ад увядзення БелАЭС дапаможа выканаць Беларусі абавязацельствы, якія мы маем намер узяць у рамках падпісання Парыжскага пагаднення аб клімаце", - канстатавала Ія Малкіна.

Як паведамлялася, да пачатку работы БелАЭС плануецца вывесці больш за 900 МВт магутнасцей энергасістэмы. Гэта будуць генерыруючыя магутнасці, якія адпрацавалі свой рэсурс, а таксама эксплуатаваць якія эканамічна немэтазгодна. Акрамя таго, з уводам БелАЭС Беларусь на чвэрць скароціць імпарт газу. Так, сёння рэспубліка купляе прыкладна 21 млрд куб.м газу ў год, а з уводам АЭС можна будзе замясціць 5 млрд куб.м гэтага паліва.

З 2014 года дзякуючы мадэрнізацыі энергетычнай сістэмы ў Беларусі забяспечваецца эканомія больш як 1 млрд куб.м газу ў год, што эквівалентна $200 млн. З пускам атамнай станцыі краіна поўнасцю адмовіцца ад імпарту электраэнергіі.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АСЭ". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі