Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Чэр 2015

Віцебск поўнасцю гатовы да правядзення XXIV "Славянскага базару"

Віцебск поўнасцю гатовы да правядзення XXIV

10 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Віцебскія арганізатары поўнасцю гатовы да правядзення XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 9 па 13 ліпеня. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фестываль практычна падрыхтаваны, поўнасцю сфарміравана яго праграма, поўным ходам ідзе рэалізацыя білетаў на фестывальныя мерапрыемствы", - сказаў Аляксандр Сідарэнка.

У асноўную праграму фестывалю ўключана 95 мерапрыемстваў, 18 з якіх пройдуць на галоўнай пляцоўцы ў Летнім амфітэатры. Па традыцыі на фестывалі будуць арганізаваны тэатральная праграма, лялечны квартал, міжнародныя конкурсы, горад майстроў, а таксама новыя праекты.

Аляксандр Сідарэнка паведаміў, што на некалькі канцэртаў білеты прададзены поўнасцю, а ўсяго ўжо рэалізавана амаль 50 тыс. білетаў. Дзякуючы электроннай сістэме іх цяпер можна купіць у любым пункце свету.

Дырэктар фестывалю падкрэсліў, што ў бягучым годзе віцебскі форум павінен выйсці на 80 працэнтаў акупнасці. Ён адзначыў, што вялікая падтрымка фестывалю аказваецца з боку беларускай дзяржавы. Паводле яго слоў, агульныя затраты на фестываль складаюць амаль $3,5 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі