У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Ліп 2016

Венесуэла адкрыта для любых культурных праектаў з Беларуссю

14 ліпеня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Венесуэла адкрыта для любых культурных праектаў з Беларуссю. Аб гэтым сёння журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Хасэ Хаакін Багіяна Перычы на адкрыцці выстаўкі ў гонар Франсіска дэ Міранды ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол выказаў словы ўдзячнасці за цёплы прыём і дружалюбныя адносіны, якія звязваюць Венесуэлу і Беларусь. "Я шчаслівы знаходзіцца тут у гэты ўрачысты момант - у час адкрыцця выстаўкі ў гонар героя Венесуэлы Франсіска дэ Міранды. Цесныя, дружалюбныя адносіны звязваюць Венесуэлу, Гомель і Беларусь у цэлым. Наша краіна была і будзе адкрыта для любых культурных праектаў з Беларуссю", - сказаў Хасэ Хаакін Багіяна Перычы.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алег Барысенка адзначыў, што вялікая адлегласць - 10 тыс. км паміж дзвюма краінамі не перашкаджае той дружбе, якая зарадзілася больш як 200 гадоў таму.

Выстаўка карцін венесуэльскіх мастакоў "Міранда. Двухсотгоддзе. Мінулае і сучаснае барацьбы за незалежнасць" складаецца з 12 рэпрадукцый, на якіх адлюстраваны Франсіска дэ Міранда ў розных вобразах, прысвечана 200-годдзю з дня смерці вялікага венесуэльца. Таксама на выстаўцы можна ўбачыць калекцыю партрэтаў нацыянальных герояў Венесуэлы, змагароў за незалежнасць. Арыгіналы гэтых карцін, створаныя мастакамі сярэдзіны XIX стагоддзя, знаходзяцца ў Авальнай зале Нацыянальнай Асамблеі Венесуэлы ў Каракасе. Мінулае і сучаснасць барацьбы за незалежнасць Венесуэлы аб'ядноўвае выстаўка фатаграфій, прысвечаных жыццю і рабоце камандантэ Уга Чавеса. Менавіта ён з'яўляецца паслядоўнікам ідэй Міранды ў пошуку новых альянсаў, салідарнасці і пабудовы шматпалярнага свету.

Выстаўка прадоўжыцца да пачатку жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс