Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Nov 2015

Вадзім Абдрашытаў: У кінафестывалю "Лістапад" вялікая будучыня

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" вялікая будучыня. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня міжнароднага журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу ігравога кіно кінафестывалю "Лістапад" народны артыст Расіі Вадзім Абдрашытаў.

"Мяркуючы па імёнах, заяўленых у праграме карцінах і арганізацыі форуму, фестываль мацнее, пашыраецца яго геаграфія і ў яго вялікая будучыня", - сказаў ён.

Крытэрый, якім старшыня журы будзе кіравацца пры выстаўленні ацэнкі - добры фільм або дрэнны. "Добрая карціна - тая, якая хвалюе мяне. Калі яна мяне хвалюе, там ёсць нейкі матэрыял, гісторыя, расказаная рэжысёрам, драматургам. Калі мяне карціна не хвалюе, то незразумела, навошта я прыйшоў у кінатэатр. Я стаўлюся да кіно як глядач", - расказаў Вадзім Абдрашытаў.

Расійскі рэжысёр працаваў ужо ў журы на мінскім фестывалі ў 2004 годзе. "З вялікай цікавасцю глядзеў карціны і цяпер, на шчасце, так атрымалася арганізаваць справы, што я з задавальненнем прыехаў у горад, які вельмі люблю, у якім вельмі шмат здымаў. У Мінску знята больш за палавіну карціны "Плюмбум, ці Небяспечная гульня", тут здымалася карціна "Слуга". Я ведаю Мінск, гэта кінематаграфічны горад", - падзяліўся ўражаннямі Вадзім Абдрашытаў.

Рэжысёр будзе рады магчымасці паглядзець беларускія фільмы, паколькі даўно нічога, створанага ў Беларусі, не бачыў. Аднак ён не ўпэўнены, ці знойдзецца час, каб азнаёміцца з работамі беларускіх кінамайстроў, паколькі журы чакаюць напружаныя дні конкурсных паказаў.

Вадзім Абдрашытаў скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (УДІК) у 1974 годзе (майстэрня Р.Рома-Л.Куліджанава). Усе фільмы рэжысёра адзначаны прафесійнымі, дзяржаўнымі ўзнагародамі і прэміямі на розных МКФ. Народны артыст Расійскай Федэрацыі. Віцэ-прэзідэнт кінаакадэміі "Ніка". Прафесар УДІКа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі