Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Jun 2016

Умовы для плыўцоў даюць магчымасць якасна рыхтавацца да Алімпіяды

Умовы для плыўцоў даюць магчымасць якасна рыхтавацца да Алімпіяды

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы для плыўцоў даюць магчымасць якасна рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў. Такі пункт гледжання выказаў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па плаванні Дзмітрый Манцэвіч на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Наталляй Качанавай і кіраўніцтвам Міністэрства спорту і федэрацыі плавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

"Нацыянальная каманда трэніруецца дома ў цудоўных умовах, можам набываць сучаснае абсталяванне, працаваць за мяжой з замежнымі спецыялістамі. Скаргаў няма, усё атрымліваем у поўным аб'ёме і своечасова. Каманда на ўздыме. Сем чалавек выканалі алімпійскія кваліфікацыйныя патрабаванні", - адзначыў Дзмітрый Манцэвіч.

Паводле слоў галоўнага трэнера, ёсць дынаміка росту вынікаў у маладых плыўцоў, чакаем ад іх прыемных сюрпрызаў. У зборнай разлічваюць і на лідараў - Аляксандру Герасіменю і Паўла Санковіча, якія цяпер трэніруюцца ў ЗША, і Яўгена Цуркіна, што знаходзіцца на зборах у Італіі.

У час сустрэчы старшыня Беларускай федэрацыі плавання Анатоль Тозік быў стрыманы ў прагнозах адносна маючых адбыцца галоўных стартаў чатырохгоддзя, адзначыўшы, што Алімпіяда - гэта асаблівыя спаборніцтвы, дзе правяраецца не толькі фізічная гатоўнасць спартсменаў, але і іх псіхалагічная ўстойлівасць, здольнасць мабілізавацца ў патрэбны момант.

Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава пажадала спартсменам паспяховага завяршэння падрыхтоўкі да летніх Гульняў і падкрэсліла важнасць маючых адбыцца ў жніўні стартаў. "Бадай што, ніводная міжнародная падзея не выклікае такога рэзанансу, як Алімпійскія гульні. Усе прыкаваны да тэлевізараў. Мы будзем шчыра перажываць за кожнага ў вас. Усё, што неабходна, кіраўніцтва краіны для вас зрабіла. Цяпер усё ў вашых руках", - адзначыла віцэ-прэм'ер.

Наталля Качанава таксама наведала трэніроўкі беларускага дуэта па сінхронным плаванні Ірыны Ліманоўскай і Веранікі Есіповіч і нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыцы, якая завяршае падрыхтоўку да бліжэйшага важнага старту - чэмпіянату Еўропы ў ізраільскім Халоне.

Летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра пройдуць з 5 па 21 жніўня бягучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі