Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Кст 2013

Уладзімір Макей: У сучаснай Беларусі робіцца шмат для захавання памяці аб ахвярах халакосту

Уладзімір Макей: У сучаснай Беларусі робіцца шмат для захавання памяці аб ахвярах халакосту

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сучаснай Беларусі робіцца шмат для захавання памяці аб ахвярах халакосту. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які прыняў удзел у мітынгу ў памяць 70-годдзя знішчэння Мінскага гета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сучаснай Беларусі робіцца шмат для таго, каб захаваць памяць аб ахвярах халакосту. Мы не дапускаем ніякіх праяў антысемітызму, падтрымліваем вывучэнне яўрэйскай культуры і мовы. Мы стараемся аднаўляць значныя ў гісторыі яўрэйскага народа помнікі", - сказаў Уладзімір Макей.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што Мінскае гета было адным з самых вялікіх у Еўропе, у ім знаходзілася каля 100 тыс. людзей. Менавіта тут фашысты пачалі рэалізацыю дактрыны па планамернаму знішчэнню яўрэйскага насельніцтва. Для далейшай ліквідацыі сюды дастаўляліся вязні з Аўстрыі, Польшчы і іншых дзяржаў.

Мемарыял "Яма" у памяць аб вязнях Мінскага гетаПаводле слоў Уладзіміра Макея, "Яма" - гэта не толькі помнік трагедыі, але таксама помнік подзвігу яўрэйскага народа. Многія вязні гета змагаліся за сваю свабоду. "Мы ганарымся тым, што беларусы ўспрынялі гора яўрэйскага народа як сваё ўласнае. З рызыкай для жыцця яны ратавалі ад немінучай гібелі тысячы яўрэяў", - адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі. Ён таксама нагадаў, што за праяўлены гераізм 711 беларусаў удастоены высокага ганаровага звання "Праведнік народаў свету". "Тая вайна стала агульным горам і выпрабаваннем для нашых народаў, у ёй загінуў і кожны трэці яўрэй, і кожны трэці беларус. Наша агульная памяць - частка ўнікальнай гісторыі добрасуседскіх адносін паміж нашымі народамі, бясцэнны капітал, дзякуючы якому Беларусь была, ёсць і будзе агульным домам. У памяць аб загінуўшых ахвярах фашызму сёння мы павінны процістаяць любым праявам нацызму і рэлігійнай нецярпімасці. Нельга дапускаць скажэння праўды аб найвялікшай трагедыі мінулага", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

У адпаведнасці з іўдзейскай традыцыяй кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства ўсклаў камень, дастаўлены з ваколіц Іерусаліма, да манумента ў памяць аб ахвярах гета.

Дырэктар бюро па сувязях з рускамоўнай яўрэйскай дыяспарай пры канцылярыі прэм'ер-міністра Ізраіля Наомі Бен-Амі ў сваю чаргу адзначыла, што ў якой бы краіне ні знаходзіўся або жыў чалавек, ён не павінен забываць найвялікшую трагедыю 20-га стагоддзя - халакост.

Мерапрыемствы да 70-годдзя знішчэння Мінскага гета праходзяць у беларускай сталіцы 20-21 кастрычніка. У праграме - памятны вечар і жалобны мітынг, прыём у гонар былых вязняў гета і праведнікаў народаў свету, круглы стол па праблемах вывучэння і захавання памяці аб халакосце, экскурсія па яўрэйскіх мясцінах беларускай сталіцы, вечар дакументальнага кіно і іншыя мерапрыемствы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс