Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Кст 2015

Удзячнасць беларускай публікі стымулюе арганізатараў фестывалю Башмета да новых музычных адкрыццяў

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзячнасць беларускай публікі стымулюе арганізатараў фестывалю Юрыя Башмета радаваць новымі музычнымі адкрыццямі. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік фестывалю, беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, выпускнік Каралеўскай акадэміі музыкі Лондана Расціслаў Крымер.

Практычна ўсе канцэрты Х Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, што праходзіць з 28 верасня па 9 кастрычніка, аншлагавыя. Фестываль стартаваў маштабным праектам, дзе прагучала аўтарская версія оперы "Яўген Анегін" ад маэстра Юрыя Башмета. На сённяшні канцэрт ансамбля "Церам-квартэт", што выступаў на ўсіх пляцоўках свету і па праву лічыцца візітнай карткай Санкт-Пецярбурга, таксама распрададзены білеты, як і на канцэрт закрыцця юбілейнага фестывалю, на якім сусветна вядомы Юльян Рахлін прадырыжыруе Дзяржаўны акадэмічны аркестр Рэспублікі Беларусь, а саліраваць будзе народны артыст СССР Віктар Траццякоў.

Асобна Расціслаў Крымер падзяліўся ўражаннямі аб канцэрце-прэзентацыі Міжнароднага камернага аркестра East-West Chamber Orchestra, заснавальнікам і галоўным дырыжорам якога ён стаў. "Пра такі хвалюючы дзень нараджэння новага калектыву можна толькі марыць. Я вельмі рады, што калектыў у складзе лепшых музыкантаў з Усходняй і Заходняй Еўрпы стаў адкрыццём цяперашняга фестывалю", - сказаў вядомы піяніст.

Яшчэ за тыдзень да 3 кастрычніка не засталося ніводнага білета на галоўную прэзентацыю юбілейнага фестывалю Юрыя Башмета. Перад канцэртам "Вечар Венскай класікі" ўсё нагадвала былыя часы: амаль сотня людзей пыталіся перад уваходам пра лішні білет, а Вялікая зала філармоніі была запоўнена поўнасцю.

Камерны аркестр East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера стыльна, элегантна, з густам выконваў музыку Моцарта. Разам з новым калектывам на сцэну выйшаў легендарны 87-гадовы піяніст Паўль Бадура-Шкода, які выступаў з Давідам Ойстрахам і Гербертам фон Караянам і які па праву лічыцца эталонам моцартаўскага стылю. Сумеснае выкананне піяніста з Расціславам Крымерам і аркестрам двайнога канцэрта Моцарта было настолькі вытанчаным, што публіка літаральна накрыла музыкантаў авацыямі. Гледачы яшчэ не раз зрываліся з месц на працягу вечара. На біс Бадура-Шкода і Крымер сыгралі варыяцыі Моцарта, а таксама маэстра Бадура-Шкода сам сыграў з аркестрам другую частку 9-га канцэрта вялікага кампазітара.

"Фестываль Башмета з'яўляецца эталонам якасці выканання і ўзроўню прыезджых артыстаў, кампазітараў, сусветных прэм'ер. І таму асабліва прыемна, што беларускія знатакі музыкі з такой удзячнасцю сустракаюць славутых людзей, канцэрт кожнага з якіх мог бы сёння праходзіць у Берлінскай або Нью-Ёркскай філармоніі. Цёплы прыём, бура авацый, аншлагі на канцэртах - усё гэта стымулюе арганізатараў планаваць у будучым яркія падзеі", - падагульніў Расціслаў Крымер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі