Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Крс 2020

У Беларусь за тры гады паступіла замежнай бязвыплатнай дапамогі на $238 млн

У Беларусь за тры гады паступіла замежнай бязвыплатнай дапамогі на $238 млн
Фота з архiва

30 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусь за тры гады паступіла замежнай бязвыплатнай дапамогі на суму $238 млн. Аб гэтым паведаміў дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Ігар Кудрэвіч сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях паступлення і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У праекце дэкрэта аб замежнай бязвыплатнай дапамозе, які вынесены для абмеркавання, знайшлі адлюстраванне ўсе без выключэння даручэнні Прэзідэнта па змяненні парадку рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі, вызвалення ад падаткаў, збораў, пошлін.

Кіраўнік дэпартамента праінфармаваў, што за бягучы перыяд 2020 года паступіла $19,8 млн.

У прэс-службе беларускага лідара растлумачылі, што замежная бязвыплатная дапамога, якую атрымліваюць грамадскія арганізацыі, як правіла, выкарыстоўваецца на фінансаванне будаўніцтва, тэхнічнага аснашчэння, рэканструкцыі сацыяльных аб'ектаў, устаноў аховы здароўя і адукацыі. Высокі ўзровень інтарэсу донараў прасочваецца адносна сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных грамадзян, былых вязняў, бежанцаў, ветэранаў і інвалідаў, дзяцей.

Пры гэтым максімальны аб'ём паступленняў прыпадае на арганізацыі сталіцы і Мінскай вобласці. Больш як 30 працэнтаў дапамогі накіроўваецца ў іншыя рэгіёны краіны, у першую чаргу пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы, Гомельскую і Магілёўскую вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі