Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Стд 2015

Тураператар: Героіка-патрыятычныя туры паслужаць кансалідацыі грамадства

Тураператар: Героіка-патрыятычныя туры паслужаць кансалідацыі грамадства

30 студзеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Героіка-патрыятычныя туры стануць акцэнтам уязнога турызму ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі і паслужаць кансалідацыі беларускага грамадства і жыхароў Саюзнай дзяржавы. Такое меркаванне выказала ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА дырэктар віцебскага тураператара "Ілва" Ларыса Пятроўская, прадаўжаючы абмеркаванне тэм, якія закраналіся ў час адкрытага дыялогу з кіраўніком дзяржавы.

"Ілва" - адзін з буйнейшых беларускіх тураператараў, які спецыялізуецца на ўязным турызме. Вывучаючы інтарэс кліентаў, кампанія не стараецца скласці ТОП мясцін для наведвання, а адкрывае для расіян, ды і для саміх беларусаў, нашу краіну, яе гістарычныя і культурныя каштоўнасці. Кожная мясціна, кожны горад па-свойму ўнікальны. "У гэтым годзе большасць тураў будзе прысвечана героіка-патрыятычнай тэматыцы, якая заўсёды карысталася вялікай папулярнасцю і ў беларусаў, і ў расіян. У нас і раней дзейнічала шмат трансгранічных маршрутаў ад горада-героя Смаленска да горада-героя Брэста. Гэта абласны цэнтр, Брэсцкая крэпасць, а таксама сталіца, Хатынь - самыя вядомыя мясціны, якія ў першую чаргу ўспамінаюць расіяне, калі іх спытаць пра Беларусь. А цяпер, калі ў Мінску адкрыўся музей Вялікай Айчыннай вайны, "Музей вайны - тэрыторыя міру" ў Брэсцкай крэпасці, не пабываць там нельга. Але мы хочам паказаць і іншыя месцы подзвігу і славы, трагедыі, што аб'ядноўваюць нашы народы. У гэтых турах ёсць і прэзентацыя краіны, і выхаваўчы момант, і пачуццё яднання", - растлумачыла Ларыса Пятроўская.

Ужо ў красавіку фірма запускае акцыю для школьнікаў, кадэтаў і студэнтаў "Поезд памяці", на якім моладзь праедзе да самага Брэста, даведаўшыся ў дарозе шмат новага аб гераічных ваенных гадах.

У цэлым сярод гасцей папулярны вялікія туры па Беларусі, адкрыццём для іх становяцца заходнія рэгіёны, якія вызначаюцца сваёй архітэктурай, культурай, укладам. "І Віцебск таксама заўсёды прыемна здзіўляе, гасцям падабаецца яго камернасць, фотагенічнасць, прастора для прагулак. Мы заўсёды стараемся ўключаць яго ў праграму тураў, таму што, пабываўшы аднойчы ў Віцебску, госці імкнуцца зноў сюды прыехаць", - дадала дырэктар турфірмы.

Папулярызацыя, павышэнне іміджу краіны, яе асобных рэгіёнаў - шматгранная і бесперапынная работа. Як і гаварыў кіраўнік дзяржавы, гэта добраўпарадкаванне, стварэнне дастойнай інфраструктуры, з аднаго боку, а з іншага - іміджавыя мерапрыемствы: удзел у турыстычных выстаўках, рэкламныя туры, фільмы і каталогі. Але, на думку Ларысы Пятроўскай, галоўнай рэкламай Беларусі з'яўляюцца яе людзі, якія любяць сваю краіну і ганарацца ёю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі