У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Врс 2016

Святлоў: Гродна магло б прэтэндаваць на званне беларускіх культурных варот Шаўковага шляху

Святлоў: Гродна магло б прэтэндаваць на званне беларускіх культурных варот Шаўковага шляху

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гродна магло б прэтэндаваць на званне беларускіх культурных варот Шаўковага шляху. Такую ініцыятыву агучыў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў у час першага Міжнароднага культурнага ЭКСПА Шаўковага шляху ў горадзе Дуньхуан (Кітайская Народная Рэспубліка), паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

"Сёння мы з'яўляемся сучаснікамі і саўдзельнікамі новага этапу адраджэння Вялікага Шаўковага шляху і яго культурнага складніка, - адзначыў Барыс Святлоў. - Працэс гэтага адраджэння ідзе сістэмна, усвядомлена і кіруема, рэалізуючы канцэпт, які Сі Цзіньпін выразна сфармуляваў, гаворачы аб тым, што "нам трэба пабудаваць мост сумеснага працвітання культур, які аб'яднае кітайскую і еўрапейскую цывілізацыі". У сувязі з гэтым міністр прапанаваў у кожнай краіне - удзельніцы Шаўковага шляху вызначыць горад, які мог бы стаць сімвалічнымі культурнымі варотамі. У Беларусі такім горадам магло б стаць Гродна.

Паводле слоў Барыса Святлова, у Беларусі высока ацэньваюць ініцыятывы Кітайскай Народнай Рэспублікі, накіраваныя на развіццё культурных традыцый розных краін і пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж замежнымі партнёрамі. Беларусь, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, Беларусь, якая ляжыць у рэчышчы Вялікага Шаўковага шляху, а з поўначы на поўдзень адзначана знакамітым шляхам "з варагаў у грэкі", таксама ўносіць свой уклад у культурнае збліжэнне еўразійскіх краін і народаў на аснове іх гісторыка-культурнай і цывілізацыйнай агульнасці.

У час сустрэчы беларускай дэлегацыі з міністрам культуры КНР Ло Шуганам дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў 2017 годзе Дзён культуры Беларусі ў Кітаі. Таксама вядома, што дэлегацыя па сцэнічным мастацтве КНР з 7 па 10 кастрычніка бягучага года наведае Беларусь для знаёмства з тэатральным мастацтвам краіны. Міністэрствы культуры дзвюх краін прымуць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.

Узаемаадносіны паміж Беларуссю і Кітаем у сферы культуры актыўна развіваюцца. У прыватнасці, паміж профільнымі ведамствамі дзейнічае дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне культуры на 2012-2016 гады, паміж урадамі падпісана пагадненне аб стварэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Мэта яго работы - пашырэнне, умацаванне і актывізацыя супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, у тым ліку ў сферы культуры. На тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць тры інстытуты Канфуцыя. У 2017 годзе плануецца адкрыццё культурных цэнтраў Беларусі ў Пекіне і Кітая ў Мінску. Дынамічна развіваецца супрацоўніцтва ў сферы мастацкай адукацыі. У трох вышэйшых навучальных установах Беларусі - Універсітэце культуры, Акадэміі музыкі і Акадэміі мастацтваў - вучацца каля 25 працэнтаў кітайскіх студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю ў рэспубліцы. У Беларусі набывае ўсё большую папулярнасць вывучэнне кітайскай мовы. У шэрагу сярэдніх школ краіны кітайская мова вывучаецца ў якасці першай замежнай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс