У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Крс 2016

Святлоў: Асоба Льва Бакста з'яўляецца знакавай для многіх краін

Святлоў: Асоба Льва Бакста з'яўляецца знакавай для многіх краін

29 красавіка, Вільнюс /Кар. БЕЛТА/. Асоба Льва Бакста з'яўляецца знакавай для многіх краін. Такое меркаванне выказаў на адкрыцці міжнароднага арт-праекта "Час і творчасць Льва Бакста" ў Вільнюсе міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Год культуры, якім аб'яўлены гэты год у Беларусі, святкуюцца юбілеі шэрага творчых асоб, значэнне якіх вялікае для многіх краін. Адна з такіх персон - асоба Льва Бакста, з чыёй творчасцю сёння могуць азнаёміцца ў Літве", - сказаў Барыс Святлоў.

На думку міністра культуры Літвы Шарунаса Біруціса, выстаўка "Час і творчасць Льва Бакста", якая адкрылася сёння ў Вільнюскай карціннай галерэі, атрымала сваю назву не выпадкова. Леў Бакст быў сімвалам эпохі, перасягнуў рамкі эпохі, прапанаваў свой стыль, з якім першапачаткова пазнаёміліся ў Мінску, а цяпер у гэтым змогуць пераканацца аматары мастацтва ў Вільнюсе. Шарунас Біруціс выказаў упэўненасць, што беларусаў і літоўцаў чакаюць новыя праекты.

Міжнародны выставачны арт-праект, прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння Льва Бакста, прайшоў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 10 лютага па 17 красавіка. Цяпер экспазіцыя, якая змяшчае больш за 200 работ, выкананых у розных жанрах і тэхніках - ад жывапісу і графікі да тэатральных эскізаў з музеяў Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі - будзе працаваць да 26 чэрвеня ў Вільнюсе. Гледачу прадастаўлена магчымасць убачыць творы Льва Бакста з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка - уладальніка самага багатага на сённяшні дзень прыватнага збору станковых твораў аўтара ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Як адзначыў старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, пры чыёй падтрымцы арганізаваны праект, ён дэманструе адзінства культур Беларусі і Літвы.

Леў Бакст (Розенберг) нарадзіўся ў 1866 годзе ў Гродне. Пасля вучобы ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і парыжскіх мастацкіх школах стаў адным з заснавальнікаў легендарнага аб'яднання "Свет мастацтва" і аднайменнага часопіса. Ён быў выдатным партрэтыстам, ілюстратарам, дэкаратарам і мадэльерам свайго часу. Сусветную вядомасць яму прынесла супрацоўніцтва з балетным імпрэсарыа Сяргеем Дзягілевым, па запрашэнні якога Бакст цудоўна аформіў шэраг пастановак "Рускіх сезонаў" у Парыжы, у тым ліку "Клеапатра" (1909), "Шахерэзада", "Жар-Птушка" (1910), "Нарцыс" (1911), "Дафніс і Хлоя" (1912). Выстаўкі работ Льва Бакста праводзяцца ў прэстыжных музеях свету. Цэны на яго творы б'юць рэкорды продажаў на аўкцыёнах. У 2012 годзе з аўкцыёну Christie’s у Лондане тэатральны эскіз "Жоўтая султанша" Бакста быў прададзены больш як за 1 млн еўра.

Пасля экспанавання ў сталіцы Літвы міжнародны арт-праект адправіцца ў Рыгу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску