У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2019

Сукала: судовая сістэма павінна быць сучаснай з пункту гледжання інфармацыйных тэхналогій

Сукала: судовая сістэма павінна быць сучаснай з пункту гледжання інфармацыйных тэхналогій
Фота з архіву

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правасуддзе вырашае задачы агульнадзяржаўнага значэння, таму яно павінна быць сучасным з пункту гледжання інфармацыйных тэхналогій. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, паведамляе БЕЛТА.

Аб гэтым, у прыватнасці, ішла размова на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі. Тады кіраўнік дзяржавы запатрабаваў да 1 верасня 2020 года ажыццявіць поўную лічбавізацыю судовай сістэмы да абласнога ўзроўню, але па магчымасці з арыентацыяй і на раённы.

"Мы зробім усё для таго, каб правасуддзе было больш сучасным, аператыўным, - сказаў Валянцін Сукала. - У нас ёсць праграма, ёсць план".

Што датычыцца ў цэлым дзейнасці судовай сістэмы Беларусі, быў адзначаны высокі ўзровень даверу да яе як мясцовага насельніцтва, так і прадстаўнікоў бізнесу з суседніх краін, якія звяртаюцца ў суды Беларусі, каб знайсці тут абарону сваіх законных інтарэсаў. "У міжнародных рэйтынгах беларускае правасуддзе сярод краін постсавецкай прасторы займае адно з вядучых месцаў. Гэта аб'ектыўныя крытэрыі спецыялістаў, ацэнак. Я думаю, гэтым можна ганарыцца", - падкрэсліў старшыня Вярхоўнага суда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс