16 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль, які штогод праводзіцца на гасціннай беларускай зямлі, з'яўляецца значнай культурнай падзеяй не толькі для шматнацыянальнага славянскага свету, але і для ўсёй шырокай еўразійскай прасторы. Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным адрасе прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, які зачыталі на адкрыцці XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прывітальны адрас прэзідэнта Расіі зачытаў намеснік старшыні ўрада Расіі Аляксей Авярчук. "Фестываль, які штогод праводзіцца на гасціннай беларускай зямлі, з'яўляецца значнай культурнай падзеяй не толькі для шматнацыянальнага славянскага свету, але і для ўсёй шырокай еўразійскай прасторы. Яго дэвіз - "Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення" - гучыць асабліва актуальна ў цяперашніх вельмі няпростых міжнародных рэаліях і, безумоўна, знаходзіць водгук у сэрцах людзей з розных краін", - адзначыў расійскі лідар.


У прывітальным адрасе адзначана, што праграма "Славянскага базару", як заўсёды, вельмі насычаная і разнастайная. "Жыхары Віцебска і госці гэтага старажытнага і прыгожага горада змогуць пабываць на канцэртах класічнай, сучаснай і народнай музыкі, тэатральных прэм'ерах, вакальных конкурсах, розных выставах і прэзентацыях. Асаблівая ўвага традыцыйна будзе ўдзелена юнай аўдыторыі. Частка фестывальных мерапрыемстваў праводзіцца пад эгідай Саюзнай дзяржавы - у азнаменаванне 30-годдзя запуску інтэграцыйных працэсаў паміж Расіяй і Беларуссю", - гаворыцца ў прывітальным адрасе.
Уладзімір Пуцін падзякаваў арганізатарам "Славянскага базару" за праведзеную імі якасную работу, пажадаў усім удзельнікам фестывалю натхнення і творчых поспехаў, а яго гасцям - яркіх, незабыўных уражанняў.