Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Oct 2017

Сямашка: ВУП Беларусі па выніках 2017 года вырасце на 1,7 працэнта

Сямашка: ВУП Беларусі па выніках 2017 года вырасце на 1,7 працэнта

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі па выніках 2017 года вырасце на запланаваныя 1,7 працэнта. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь-1", паведамляе БЕЛТА.

"Думаю, што па ВУП мы заданне выканаем і год закончым з лічбай 101,7 працэнта", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён нагадаў, што за 8 месяцаў бягучага года тэмп росту ВУП склаў 101,5 працэнта. Прамысловая вытворчасць вырасла на 5,5 працэнта. "На жаль, па выніках года крыху знізіцца сельскагаспадарчая вытворчасць - да ўзроўню 102,2-102,3 працэнта. Але затое крыху вырастуць лічбы па будаўніцтве", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

"Я вельмі вітаю палітыку Нацыянальнага банка, паколькі мы істотна знізілі стаўку рэфінансавання", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі