Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Жнв 2026

Што рабіць беларусам, каб захаваць мір? Лукашэнка назваў простую формулу

Што рабіць беларусам, каб захаваць мір? Лукашэнка назваў простую формулу

7 жніўня, Вілейка /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамі Вілейскага раёна, агучыў формулу, якая дапаможа захаваць мір у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт заўважыў, што раней беларусаў нярэдка крытыкавалі: маўляў, пастаянна гавораць аб тым, што патрэбны мір. Асабліва часта такія папрокі гучалі з боку так званай апазіцыі. Але праз час, асабліва ў апошнія гады, усім стала зразумела, што мір - гэта вялікая каштоўнасць.

"Цяпер усе мараць, каб быў мір. І яшчэ невядома, як будзе. Для таго, каб мір быў, я вам простую формулу назаву: трэба працаваць самім. Хлеб збяром, узаром усе палі, у прамысловасці будзем працаваць і прадаваць прадукцыю - будзе мір, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Як толькі перастанем працаваць, тыя, хто не працуюць, пачнуць красці ў тых, хто працуе. Пачнецца бойка - прыйдзем да вайны".

Прэзідэнт адзначыў, што вайна ва Украіне пачыналася менавіта з унутранай неразбярыхі, крадзяжу і карупцыі. "Краіна багатая, кішэні напакоўвалі - і дайшлі да вайны, - падкрэсліў ён. - Вось гэтага дапусціць нельга".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі