Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Чэр 2017

Шчоткіна: Беларускі саюз жанчын становіцца ўсё больш масавай арганізацыяй

Шчоткіна: Беларускі саюз жанчын становіцца ўсё больш масавай арганізацыяй

5 чэрвеня, Віцебск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын становіцца ўсё больш масавай арганізацыяй. На гэта звярнула ўвагу старшыня Беларускага саюза жанчын, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, выступаючы 2 чэрвеня ў час выязнога пасяджэння праўлення БСЖ, якое прысвячалася рабоце Віцебскай абласной арганізацыі саюза па інавацыйным развіцці сацыяльных праграм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар БСЖ пазітыўна ацаніла вопыт абласной арганізацыі па інавацыях сацыяльных праграм і выказала пункт гледжання, што яго неабходна выкарыстоўваць і ў іншых рэгіёнах краіны. На яе думку, роля жанчын у гэтых пытаннях павінна быць больш актыўнай. Асаблівую ўвагу Мар'яна Шчоткіна ўдзяліла таксама тэме жаночага прадпрымальніцтва, якое становіцца ўсё больш папулярным у краіне.

Беларускі саюз жанчын у Віцебскай вобласці - адна з самых масавых грамадскіх арганізацый, у склад якой уваходзяць 21 раённая, 2 гарадскія, 598 пярвічных арганізацый. З дапамогай жанчын, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, паспяхова вырашаюцца многія сацыяльна-значныя пытанні. Жанчыны ўваходзяць у склад органаў выканаўчай улады, кіруюць прадпрыемствамі і арганізацыямі. Але асабліва шырокае прадстаўніцтва жанчын у мясцовых Саветах дэпутатаў. Гэта сведчыць аб іх высокім сацыяльным статусе, магчымасці вырашаць шырокае кола пытанняў, накіраваных на павышэнне ролі жанчыны ў грамадстве, рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.

На пасяджэнні старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання Галіна Жаланава падкрэсліла, што жаночыя арганізацыі вобласці прымаюць удзел ва ўсіх рэспубліканскіх акцыях, праводзімых Беларускім саюзам жанчын: "Жанчына года", "Здароўе жанчыны - здароўе нацыі", "Беларусь - наш утульны дом", "У Беларусі ні аднаго кінутага дзіцяці", "Сям'я без насілля". "Мы разумеем, што дабрабыт дзяржавы пачынаецца з дабрабыту сям'і. Таму павышэнню статусу сям'і, ролі жанчыны, маці ўдзяляецца асаблівая ўвага, - сказала яна. - Выхаваць дзіця - нялёгкая, але пачэсная праца, якая адзначаецца высокімі ўзнагародамі. Самая галоўная - ордэн Маці, які ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаецца маці, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей. Гэтай высокай узнагароды ў Віцебскай вобласці ўдастоены 648 жанчын".

У мэтах павышэння прэстыжу мацярынства, умацавання аўтарытэту сям'і Віцебскім аблвыканкамам па ініцыятыве абласной арганізацыі БСЖ была зацверджана прэмія Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. З моманту зацвярджэння прэміі 422 жанчыны Віцебскай вобласці ўдастоены гэтага ганаровага звання.

Як адзначалася на пасяджэнні, мэта дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі - стварэнне спрыяльных сацыяльна-эканамічных, арганізацыйных і прававых умоў для паспяховага развіцця грамадства. У вобласці рэалізуецца праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна на 2016-2020 гады, якая ўключае 22 дзяржаўныя праграмы сацыяльнай накіраванасці. Адным з актыўных сувыканаўцаў з'яўляецца Віцебская абласная арганізацыя БСЖ.

Так, у рамках дзяржпраграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады быў арганізаваны семінар "Жанчыны ў прадпрымальніцтве: выклікі і рашэнні" пры падтрымцы Латвійскага консульства. Амаль 30 жанчын-прадпрымальніц змаглі абмяняцца вопытам у развіцці ўласнага бізнесу, а таксама пераняць вопыт работы Латвійскай школы бізнесу. "Гэта вельмі важна, паколькі менавіта жанчыны не толькі выступаюць ініцыятарамі стварэння малых прадпрыемстваў у сферах адукацыі, медыцынскага і сацыяльнага абслугоўвання, але і арганізуюць работу іншых людзей, ствараюць сістэмы, каманды і структуры", - адзначыла Галіна Жаланава.

Акрамя таго, з пачатку года ў сістэме аховы здароўя Віцебскай вобласці ў кожнай лячэбнай установе створаны пярвічныя арганізацыі БСЖ, якія актыўна ўключыліся ў рэалізацыю пяцігадовай дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Беларусі" на 2016-2020 гады. Менавіта таму сёння ў спіс аб'ектаў для наведвання ў час выязнога пасяджэння праўлення БСЖ былі ўключаны дзіцячы санаторый "Жамчужына" і Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр, у які Беларускі саюз жанчын прыехаў з падарункам. Члены аб'яднання азнаёміліся з інавацыйнымі формамі работы ў гэтай установе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі