Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Ліп 2016

Шамко: Прэзідэнт МАК заклікае да барацьбы з допінгам, а не з сумленнымі спартсменамі

Шамко: Прэзідэнт МАК заклікае да барацьбы з допінгам, а не з сумленнымі спартсменамі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах заклікае да барацьбы з допінгам, а не з сумленнымі спартсменамі, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў НАК Беларусі міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы з журналістамі размова ішла аб адхіленні мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, якія стартуюць ужо 5 жніўня. На гэтым самым важным старце чатырохгоддзя весляры лічыліся аднымі з фаварытаў, але былі дыскваліфікаваны Міжнароднай федэрацыяй каноэ (ICF) на адзін год за невыкананне допінгавых правіл. "У выпадку з камандай па веславанні на байдарках і каноэ нас ставяць у адзін рад з Румыніяй і Казахстанам, дзе ёсць дакладныя доказы прымянення забароненых рэчываў. У беларускіх атлетаў пакуль ні па адным выпадку не даказалі перавышэння нормы мельдонію ў крыві. Усё ў рамках. Чаму вынесена такое рашэнне выканкамам ICF, можна толькі здагадвацца. Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах заклікае да барацьбы з допінгам, але не з сумленнымі спартсменамі. Да беларускай каманды па веславанні на байдарках і каноэ многія гады не было сур'ёзных прэтэнзій у гэтым пытанні", - расказаў Аляксандр Шамко.

Міністр спорту і турызму таксама падкрэсліў, што канаіст Аляксандр Багдановіч адправіцца ў Рыа пры любым зыходзе "або ў якасці спартсмена, або ў якасці капітана алімпійскай зборнай".

У ходзе прэс-канферэнцыі закраналася і пытанне правядзення юніёрскага чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які з 28 па 31 ліпеня павінен прайсці ў Заслаўі. Як запэўнілі спартыўныя кіраўнікі, усе нормы рэгламенту правядзення турніру будуць захаваны, а для кіраўніцтва ICF, калі яно прыедзе ў Беларусь, ніякіх ільгот і цёплага прыёму не будзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі