Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Jan 2017

Шамко: Еўрапейскія гульні вельмі важныя для падрыхтоўкі беларускіх атлетаў да Алімпіяды

Шамко: Еўрапейскія гульні вельмі важныя для падрыхтоўкі беларускіх атлетаў да Алімпіяды

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другія Еўрапейскія гульні вельмі важныя для падрыхтоўкі беларускіх атлетаў да Алімпіяды-2020, паведаміў сёння журналістам міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правядзенне такіх спартыўных мерапрыемстваў, як Еўрапейскія гульні, на дамашняй пляцоўцы - гэта перш за ўсё экзамен для нашых спартсменаў, для ўсёй спартыўнай галіны. Акрамя таго, гэта добры патэнцыял для падрыхтоўкі рэзерву, тых спартсменаў, якія рыхтуюцца да Алімпійскіх гульняў 2020 года. Ганарова выступаць на любых спаборніцтвах, але асабліва прэстыжна, важна і адказна выступаць перад сваімі гледачамі", - падкрэсліў міністр.

Аляксандр Шамко таксама адзначыў, што правядзенне II Еўрапейскіх гульняў - перамога спартыўнай грамадскасці ўсёй Еўропы. "Цяпер ужо не стаіць пытанне, праводзіць ці не гэтыя спаборніцтвы. Абмяркоўваецца тое, як правесці іх на максімальна высокім узроўні", - канстатаваў ён.

Міністр нагадаў, што Еўрапейскія гульні пройдуць напярэдадні Алімпійскіх гульняў - 2020 у Токіа. Неабходна, каб яны былі праведзены ў якасці падрыхтоўкі да Алімпіяды, маглі прыносіць ачкі, якія дапамогуць у адборы і атрыманні ліцэнзій, растлумачыў ён.

Аляксандр Шамко таксама падкрэсліў, што правядзенне такіх мерапрыемстваў паслужыць не толькі для папулярызацыі спорту ў краіне, але і для павышэння папулярнасці Беларусі за мяжой, прыцягнення турыстаў.

Права правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК), якое ў кастрычніку 2016-га адбылося ў Мінску. I Еўрапейскія гульні прайшлі 12-28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія атлеты заваявалі на гэтым спартыўным форуме 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла 7-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі