Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліп 2020

Сергяенка: Прэзідэнту будуць штоквартальна дакладваць аб выкананні распараджэння па вырашэнні актуальных пытанняў жыцця людзей

Сергяенка: Прэзідэнту будуць штоквартальна дакладваць аб выкананні распараджэння па вырашэнні актуальных пытанняў жыцця людзей
Ігар Сергяенка. Фота з архiва

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распараджэнне Прэзідэнта "Аб дадатковых мерах па вырашэнні актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва" будзе ўвасоблена ў канкрэтных справах на карысць жыхароў Беларусі. Аб гэтым журналістам заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адміністрацыя Прэзідэнта стараецца пастаянна быць у кантакце з насельніцтвам: праводзіць выязныя прыёмы ў рэгіёнах, прамыя тэлефонныя лініі, разглядае звароты і заявы грамадзян, збірае інфармацыю з райвыканкамаў, аблвыканкамаў. "Увесь гэты вялізны масіў інфармацыі прааналізаваны. Дадаткова быў задзейнічаны маніторынг сацыялагічных службаў і іншых інстытутаў. І па даручэнні Прэзідэнта было падрыхтавана гэта распараджэнне. У ім знайшлі адлюстраванне практычна ўсе напрамкі: медыцынскае забеспячэнне, сфера паслуг, ЖКГ, горадабудаўніцтва, будаўніцтва дарог, немалаважныя пытанні, звязаныя з сацыяльнай палітыкай, цэнаўтварэнне, выплата зарплат", - адзначыў Ігар Сергяенка.

Ён растлумачыў, што ўсе прапісаныя ў дакуменце напрамкі можна ўмоўна падзяліць на два блокі. Першы - задачы, якія з'яўляюцца стратэгічнымі для мясцовай улады і ўрада, і другі - першачарговыя мерапрыемствы, якія будуць праведзены ў гэтым і наступным годзе, па развіцці канкрэтных рэгіёнаў, рэалізацыі канкрэтных праграм.

"Плануецца пабудаваць шэраг аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, у тым ліку дзіцячыя дашкольныя ўстановы, у некалькіх гарадах - гэта Дзяржынск, Салігорск, Заслаўе. Калі гаварыць у цэлым па краіне, гэта і пытанні развіцця Магілёва, Полацкага раёна, Пінска і многіх іншых. Сур'ёзная ўвага будзе ўдзелена пытанням жыллёвай палітыкі, выдзялення сродкаў на будаўніцтва арэнднага жылля, жылля для ваеннаслужачых, а таксама добраўпарадкавання ваенных гарадкоў", - дадаў Ігар Сергяенка.

Непасрэдна Адміністрацыяй Прэзідэнта сумесна з Камітэтам дзяржкантролю будзе арганізаваны маніторынг і кантроль за выкананнем распараджэння. Штоквартальныя даклады аб гэтым будуць на стале ў кіраўніка дзяржавы. "Гэта распараджэнне знойдзе адлюстраванне ў рэальных, канкрэтных мерапрыемствах на карысць нашых грамадзян", - сказаў на заканчэнне Ігар Сергяенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі