Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Май 2015

Самарасінха адзначае дасягненні Беларусі па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС

Самарасінха адзначае дасягненні Беларусі па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС

27 мая, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны каардынатар ААН/пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха адзначае дасягненні Беларусі па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым ён паведаміў карэспандэнту БЕЛТА.

"За апошнія два з палавінай гады я неаднаразова бываў у рэгіёнах, якія зведалі на сабе наступствы чарнобыльскай катастрофы, і на свае вочы пераканаўся ў тых дасягненнях, у тым прагрэсе, якога дасягнула ваша краіна па аднаўленні пацярпелых рэгіёнаў", - сказаў Санака Самарасінха.

Паводле яго слоў, сведчаннем прыкладзеных у краіне станоўчых намаганняў і значнага прагрэсу ў гэтым напрамку служыць тая колькасць японскіх спецыялістаў і экспертаў, якія прыязджаюць у Беларусь пасля катастрофы на АЭС "Фукусіма", каб павучыцца ў мясцовых спецыялістаў, пераняць іх вопыт.

"Дзякуючы намаганням, якія будуць прыкладацца рознымі агенцтвамі сістэмы ААН, мы будзем рабіць усё магчымае, каб арганізаваць экспарт набытага ў гэтай сферы вопыту вашай краіны", - запэўніў Санака Самарасінха.

Сёння каардынатар ААН/ПРААН у Беларусі прымае ўдзел у нарадзе экспертаў па распрацоўцы новай стратэгіі міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва, якое праходзіць на базе Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Ждановічы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі