Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Врс 2015

Сі Цзіньпін: Кітай гатовы падтрымліваць Беларусь

Сі Цзіньпін: Кітай гатовы падтрымліваць Беларусь2 верасня, Пекін /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Зыходзячы з прынцыпаў стратэгічнага партнёрства, Кітай гатовы падтрымліваць Беларусь. Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы і далей працаваць з Беларуссю, каб дабівацца яшчэ большых вынікаў у сумеснай дзейнасці", - сказаў Старшыня КНР.

Сі Цзіньпін: Кітай гатовы падтрымліваць БеларусьСі Цзіньпін звярнуў увагу на тое, што беларуска-кітайскае партнёрства ўстойліва развіваецца. "Спадзяюся, што бакі будуць актыўна супрацоўнічаць для захавання высокай дынамікі адносін", - адзначыў ён.

На сустрэчы размова ішла таксама аб Кітайска-беларускім індустрыяльным парку. Сі Цзіньпін адзначыў важнасць гэтага праекта. "Мы ўжо многае сумесна зрабілі па гэтым праекце. Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць парк узорным прыкладам ініцыятывы эканамічнага пояса вялікага Шаўковага шляху", - сказаў Сі Цзіньпін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі