27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне Еўрасаюзам новых санкцый падобна да самаізаляцыі ЕС, адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам семінара для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта ўсё вельмі падобна не да нейкай ізаляцыі Беларусі або Расіі, а да самаізаляцыі Еўрапейскага Саюза. Таму што ад кожнага новага пакета санкцый горш за ўсё Еўрапейскаму Саюзу і яго грамадзянам", - сказаў Максім Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, Еўрапейскі Саюз гэтымі санкцыямі ўжо загуляўся. "Мы ж усё бачым, наколькі самі жыхары Еўрапейскага Саюза церпяць ад таго, што яны аддалены ад рынкаў, ад адсутнасці нашых турыстаў у гэтых дзяржавах, ад танных і надзейных рэсурсаў, якія раней пастаўляліся", - сказаў міністр, дадаўшы, што краінам ЕС сёння нават камунікаваць з краінамі Азіі больш складана.
ЕС, адзначыў Максім Рыжанкоў, "застаецца самаабмежаваным у некаторай зусім невялікай тэрыторыі, у якой ён сёння знаходзіцца". "Для ўсіх відавочна, хто ў гэтай сітуацыі з-за гэтых санкцый больш церпіць", - сказаў ён, назваўшы палітыку ЕС абсалютна бяздумнай.
Разам з тым Беларусь прадаўжае супрацоўніцтва з Расіяй, вялізнай Еўразіяй, Афрыкай. "Прастору еўразійскую мы разам фарміруем як прастору стабільнасці, бяспекі, супрацоўніцтва, здымаючы перашкоды па гандлі, руху тавараў, паслуг, людзей, здымаючы візавыя абмежаванні", - адзначыў Максім Рыжанкоў.
Ён падкрэсліў, што ўведзеныя супраць краіны аднабаковыя прымусовыя меры адкрываюць новыя магчымасці па пошуку іншых партнёраў.