13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Шры-Ланка могуць вывесці адносіны на новы ўзровень. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Шры-Ланкі Віджытам Хератам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Шры-Ланкі прыносіць ужо канкрэтныя вынікі. У якасці аднаго з прыкладаў ён назваў нядаўняе адкрыццё прамых авіязносін паміж краінамі, а таксама стварэнне групы дружбы з Беларуссю ў парламенце Шры-Ланкі.
"І, вядома, ваш афіцыйны візіт і наша сустрэча з'яўляюцца сведчаннем гатоўнасці развіваць і ўмацоўваць адносіны, вывесці іх на новы ўзровень", - звярнуўся Максім Рыжанкоў да калегі са Шры-Ланкі.
Кіраўнік МЗС Беларусі лічыць, што гэта сустрэча дасць магчымасць прааналізаваць стан і перспектывы двухбаковых адносін у палітычнай і эканамічнай сферах. Акрамя таго, лічыць ён, перагаворы на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дадуць магчымасць выпрацаваць пэўныя механізмы, якія пасадзейнічаюць развіццю адносін Беларусі і Шры-Ланкі.


