У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Крс 2015

Рыжанкоў: Беларусь гатова правесці чэмпіянат свету па футзале на самым высокім узроўні

Рыжанкоў: Беларусь гатова правесці чэмпіянат свету па футзале на самым высокім узроўні

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўсё гатова да старту чэмпіянату свету па футзале, які павінен прайсці на самым высокім арганізацыйным узроўні. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня аргкамітэта турніру, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, памочнік Прэзідэнта па пытаннях фізкультуры і спорту Максім Рыжанкоў на сустрэчы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Рыжанкоў адзначыў, што турнір пройдзе адразу ў пяці беларускіх гарадах - Мінску, Брэсце, Пінску, Маладзечне і Барысаве, для таго каб паказаць гасцям спартыўныя аб'екты краіны. Арганізатары сусветнага першынства абяцаюць паказаць беларускую гасціннасць, як гэта было год таму ў час чэмпіянату свету па хакеі. Цяпер таксама будуць арганізаваны так званыя зоны гасціннасці для балельшчыкаў. Акрамя таго, для ўдзельнікаў і гасцей падрыхтавана экскурсійная праграма. Максім Рыжанкоў таксама паведаміў, што ўсе пытанні па арганізацыі сусветнага першынства вырашаюцца аператыўна, улічваючы вопыт хакейнага чэмпіянату свету - 2014. Ён таксама паведаміў, што балельшчыкі праяўляюць вялікую цікавасць да матчаў турніру, асабліва з удзелам зборнай Беларусі і вырашальных медальных паядынкаў, якія пройдуць на галоўнай пляцоўцы "Мінск-Арэны", што ўмяшчае 15 тыс. гледачоў. На сёння рэалізавана каля 40 тыс. білетаў, што складае амаль 80 працэнтаў ад агульнай колькасці.

Матч адкрыцця ХI чэмпіянату свету па футзале адбудзецца 17 красавіка на "Мінск-Арэне" ў 19.00, а за паўгадзіны да першага ўдару па мячы пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця турніру. У папярэднай групе А выступяць зборныя Уругвая і Аўстраліі, якія свой першы паядынак правядуць 18 красавіка ў мінскім Палацы спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс