Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Ліп 2017

Рынкевічс: Латвія не мае пытанняў да Беларусі адносна вучэнняў "Захад-2017"

Рынкевічс: Латвія не мае пытанняў да Беларусі адносна вучэнняў

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія не мае пытанняў да Беларусі адносна правядзення беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2017". Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас няма больш пытанняў да Беларусі наконт "Захад-2017". Мой калега вельмі падрабязна растлумачыў пазіцыю дзяржавы, я задаволены", - сказаў Эдгарс Рынкевічс.

Кіраўнік МЗС дадаў, што, нягледзячы на прыналежнасць да розных ваенных блокаў, Беларусь і Латвія канструктыўна ўзаемадзейнічаюць у галіне бяспекі. Краіны рэгулярна праводзяць двухбаковыя сустрэчы, абменьваюцца інфармацыяй, супрацоўнічаюць у кантраляванні паветранай прасторы. "Мы з павагай ставімся да выбару, які ёсць у нашых краін у сферы ваеннай бяспекі", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі