Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Feb 2016

Рыбакоў у штаб-кватэры ААН заклікаў да каардынацыі намаганняў у барацьбе з гандлем людзьмі

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў прадставіў падыходы Беларусі да выкаранення сучаснага рабства на спецыяльным мерапрыемстве высокага ўзроўню "У трывалым партнёрстве і лепшай каардынацыі намаганняў спыніць гандаль людзьмі: выкараненне сучаснага рабства праз устойлівае развіццё", якое адбылося ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 9 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Валянцін Рыбакоў выступіў на мерапрыемстве ў якасці асноўнага дакладчыка. Ён прадставіў падыходы Беларусі да выкаранення сучаснага рабства ў кантэксце рэалізацыі парадку дня развіцця на перыяд да 2030 года. Акрамя таго, расказаў аб нацыянальных дасягненнях у барацьбе з гандлем людзьмі. "Валянцін Рыбакоў заклікаў да ўмацавання каардынацыі намаганняў усіх партнёраў на антытрафікінгавым напрамку", - дадалі ў МЗС.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаў - членаў ААН, міжнародных няўрадавых арганізацый. "Выступоўцы аднадушна адзначалі ролю Беларусі ў пашырэнні глабальнай барацьбы з гандлем людзьмі", - дадалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларусь, што з'яўляецца каардынатарам Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, і Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці. Удзельнікаў віталі старшыня Генеральнай асамблеі ААН Могенс Люкетафт, Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі