Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Кст 2018

Русы: падпісанне балансаў з Расіяй аб пастаўках прадукцыі АПК на 2019 год чакаецца 12 кастрычніка

Русы: падпісанне балансаў з Расіяй аб пастаўках прадукцыі АПК на 2019 год чакаецца 12 кастрычніка

10 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Падпісанне балансаў паставак асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на 2019 год паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Расіі чакаецца 12 кастрычніка на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве. Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы 10 кастрычніка ў Маскве на сустрэчы са сваім расійскім калегам Аляксеем Гардзеевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Балансы цалкам узгоднены, яны парафіраваны на ўзроўні намеснікаў міністраў", - сказаў Міхаіл Русы. Паводле яго слоў, цырымонію падпісання дакумента плануецца правесці ў прысутнасці старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча і спікера Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціны Мацвіенка, а таксама кіраўнікоў шэрага расійскіх рэгіёнаў. "Каб потым мы змаглі далажыць кіраўнікам дзяржаў", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Сустрэча віцэ-прэм'ераў дзвюх краін адбылася на 20-й расійскай аграпрамысловай выстаўцы "Залатая восень", якая адкрылася 10 кастрычніка на ВДНГ. У яе экспазіцыі прадстаўлены таксама беларускія прадпрыемствы АПК.

Міхаіл Русы выказаў удзячнасць Аляксею Гардзееву за запрашэнне наведаць выстаўку. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на ўдзел расійскіх рэгіёнаў у "Залатой восені", і гэты вопыт будзе выкарыстаны ў наступным годзе пры правядзенні выстаўкі "Белагра".

Віцэ-прэм'ер Беларусі паведаміў, што на маскоўскай выстаўцы беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з некаторымі расійскімі губернатарамі. "Прадоўжым размову з імі на Форуме рэгіёнаў у Магілёве. Мы знайшлі шмат сумесных праектаў, якія можна рэалізаваць ад Сахаліна да Смаленска", - адзначыў Міхаіл Русы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі