Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Кст 2018

Румас: эканамічны рост у Беларусі стабілізаваўся на ўзроўні 3,7 працэнта

Румас: эканамічны рост у Беларусі стабілізаваўся на ўзроўні 3,7 працэнта

16 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Рост беларускай эканомікі па выніках трох кварталаў бягучага года стабілізаваўся на ўзроўні 3,7 працэнта. Аб гэтым пасля даклада кіраўніку дзяржавы паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр праінфармаваў Прэзідэнта аб рабоце эканомікі па выніках трох кварталаў 2018 года. "Ужо ёсць лічбы верасня, і эканамічны рост у краіне стабілізаваўся на ўзроўні 3,7 працэнта. Ключавыя паказчыкі дзейнасці ўрада выкананы", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, інфляцыя таксама знаходзіцца ў межах гадавога параметра. "Нягледзячы на ўсплёск, які быў у жніўні, індэкс спажывецкіх цэн павялічыўся на 3,7 працэнта (у параўнанні са снежнем 2017 года. - Заўвага БЕЛТА) і, паводле нашых разлікаў, не выйдзе за межы 6 працэнтаў па выніках 2018 года", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Як паведамлялася, ва ўказе "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2018 год" змяшчаўся прагноз, што ВУП Беларусі ў 2018 годзе вырасце на 3,5 працэнта. Асноўнымі мэтамі 2018 года з'яўляюцца павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага росту і стварэнне дадатковых умоў для яго паскарэння ў наступныя гады.

У канцы жніўня была апублікавана інфармацыя аб тым, што Еўразійскі банк развіцця палепшыў прагноз па ВУП Беларусі ў 2018 годзе да 3,8 працэнта і знізіў прагноз па інфляцыі да 5,1 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі