Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Сак 2015

Румак: Напярэдадні 70-годдзя Перамогі ніводны ветэран не застанецца без увагі

Румак: Напярэдадні 70-годдзя Перамогі ніводны ветэран не застанецца без увагі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ніводны ветэран не застанецца без увагі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак сёння на пасяджэнні міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З пачатку года ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзілася традыцыйнае абследаванне сацыяльна-бытавых умоў пражывання ветэранаў. Да гэтай работы далучыліся органы сацыяльнай абароны, міліцыя, ратавальнікі, медыкі, прадстаўнікі маладзёжных і ветэранскіх арганізацый. "Усе пытанні, аб якіх праінфармавалі ветэраны ў час абследавання, будуць вырашаны да 9 мая. Ніводны ветэран не застанецца без увагі", - падкрэсліў Аляксандр Румак.

Намеснік міністра прапанаваў грамадскім аб'яднанням актыўней далучыцца да добраўпарадкавання помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. "Такая работа праводзіцца ў кожным рэгіёне, але і ветэраны на месцах павінны падказваць, дзе гэтаму не ўдзяляецца належнай увагі. Да 70-годдзя Перамогі ідэальны парадак неабходна навесці на ўсіх аб'ектах", - адзначыў ён, дадаўшы, што ў гэтым пытанні будзе карыснай і дапамога валанцёраў.

Сёння ў Мінску адбылося пасяджэнне міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, грамадскіх аб'яднанняў, задзейнічаных у рэалізацыі Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады. Члены камісіі ажыццяўляюць кантроль над станам работы па аказанні дапамогі ветэранам і пажылым людзям, выязджаюць у рэгіёны, вывучаюць на месцах пытанні арганізацыі і правядзення абследаванняў умоў жыцця ветэранаў, парадак прадастаўлення ім ільгот і аказання неабходнай дапамогі.

Па стане на 1 сакавіка 2015 года ў Беларусі пражываюць амаль 17,5 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 29 тыс. асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі