Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Aug 2015

Рашыд: Кінаіндустрыя Пакістана будзе рада супрацоўніцтву з беларускімі кінематаграфістамі

Рашыд: Кінаіндустрыя Пакістана будзе рада супрацоўніцтву з беларускімі кінематаграфістамі

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кінаіндустрыя Пакістана будзе рада супрацоўніцтву з беларускімі кінематаграфістамі. Аб гэтым 11 жніўня паведаміў міністр інфармацыі, тэлерадыёвышчання і нацыянальнай спадчыны Ісламскай Рэспублікі Пакістан Перваіз Рашыд на адкрыцці Фестывалю пакістанскага кіно ў кінатэатры "Цэнтральны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паколькі кінаіндустрыя Пакістана доўгі час была ў стане стагнацыі, цяпер мы адраджаем яе і імкнёмся супрацоўнічаць з вытворцамі кіно па ўсім свеце, у прыватнасці, былі б вельмі рады папрацаваць з беларускімі кінематаграфістамі", - сказаў Перваіз Рашыд.

Паводле яго слоў, цяпер Пакістан выпускае ўсе віды фільмаў: мастацкія, дакументальныя, анімацыйныя. "Мы хацелі б прадаўжаць развіваць наш кінематограф і мець магчымасць удасканальваць фільмы кожнага тыпу", - паведаміў міністр.

Рашыд: Кінаіндустрыя Пакістана будзе рада супрацоўніцтву з беларускімі кінематаграфістаміЁн таксама адзначыў, што Беларусь - вельмі прыгожая краіна. "Гэта мой першы візіт сюды. Я паспеў заўважыць цудоўную прыроду і добрых людзей на гэтай зямлі. Цяпер мы імкнёмся стварыць новыя магчымасці для супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам, і я буду раіць сваім калегам прыязджаць сюды і займацца вывучэннем вашай краіны для больш цесных партнёрскіх адносін", - запэўніў Перваіз Рашыд.

У адкрыцці Фестывалю Пакістанскага кіно прыняў удзел міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. "Фестываль пакістанскага кіно ў Мінску - гэта першы крок на шляху рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы культуры, падпісанага Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам інфармацыі, тэлерадыёвяшчання і нацыянальнай спадчыны Ісламскай Рэспублікі Пакістан у маі. У беларускага гледача ёсць інтарэс да кінаіндустрыі Пакістана. Шчыра кажучы, раней я не бачыў ніводнага пакістанскага фільма. Сёння ў мяне ёсць цудоўная магчымасць пазнаёміцца з кіно Пакістана", - канстатаваў Барыс Святлоў.

Паводле яго слоў, індустрыі кіно Беларусі і Пакістана пакуль будуць узаемадзейнічаць на ўзроўні ўзаемнага пракату стужак, а ў перспектыве плануецца работа над фільмамі сумеснай вытворчасці.

Рашыд: Кінаіндустрыя Пакістана будзе рада супрацоўніцтву з беларускімі кінематаграфістамі"Мы таксама пачнём знаёміць пакістанцаў з Беларуссю пры дапамозе кінапраграмы. У канцы 2015 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі Пакістана плануецца адкрыць наш інфармацыйны культурны цэнтр, у якім наведвальнікам змогуць паказаць фільмы беларускай вытворчасці", - падзяліўся планамі міністр культуры. Акрамя таго, ён выказаў надзею, што Беларусь убачыць фільмы кінематаграфістаў Пакістана на мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад".

Першы Фестываль пакістанскага кіно прадоўжыцца ў Мінску да 12 жніўня. 11 жніўня гледачы ўбачылі рамантычную драму "Без слёз", у аснове якой - апавяданне пакістанскай пісьменніцы Фархад Ішціяк. Сёння ў кінатэатры "Цэнтральны" адбудзецца паказ другога фестывальнага фільма "Удар". Гэта пакістанскі баявік з элементамі драмы 2013 года. Фільм уяўляе сабой стылізаванае адлюстраванне падзей, звязаных з вайной і тэрорам у Пакістане, уключаючы тэрарыстычную атаку на Паліцэйскую акадэмію ў Лахоры ў 2009 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі