Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Лют 2019

Рапота: 25 гадоў работы Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу сведчаць аб яе запатрабаванасці

Рапота: 25 гадоў работы Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу сведчаць аб яе запатрабаванасці

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашу ўжо 25 гадоў, што сведчыць аб яе запатрабаванасці, заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Ён сёння прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі выстаўка жыве больш за пяць гадоў, значыць, яна адбылася і запатрабавана.  У вас 25 гадоў - гэты факт гаворыць сам за сябе", - сказаў Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, кніжны форум уражвае сваёй маштабнасцю. "Я пакуль яшчэ не змог поўнасцю азнаёміцца з выстаўкай, але першае, што кідаецца ў вочы - вялікая колькасць замежных удзельнікаў, радуе, што цэнтральнае месца займае руская літаратура. І, вядома, хочацца адзначыць вельмі шырокі жанравы спектр прадстаўленай літаратуры", - падкрэсліў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць пад слоганам "Больш чым кнігі" з 6 па 10 лютага. Чакаецца, што выстаўку наведаюць каля 60 тыс. чалавек. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, суарганізатары - міністэрствы замежных спраў, адукацыі, культуры, ААТ "Белкніга", ТАА "Макбел".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі