26 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Расія і Беларусь гатовы рабіць усе неабходнае, каб забяспечыць ваенную бяспеку Саюзнай дзяржавы ўсімі існуючымі сіламі і сродкамі. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў 26 лютага на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік расійскай дзяржавы нагадаў аб заключаным раней Дагаворы аб гарантыях бяспекі ў Саюзнай дзяржаве, які ўступіў у сілу ў 2025 годзе. Гэты дакумент, паводле яго слоў, накіраваны на абарону суверэнітэту, незалежнасці, канстытуцыйнага ладу Расіі і Беларусі, цэласнасці і недатыкальнасці тэрыторый і знешніх граніц дзвюх краін і СД.
"Перакананы, што разам з беларускімі сябрамі мы будзем і далей рабіць усё неабходнае, каб ваенная бяспека Саюзнай дзяржавы была забяспечана ўсімі сіламі і сродкамі, якія ёсць у нашых краін", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.
Ён выказаў упэўненасць, што сумесная работа прадстаўнікоў абедзвюх краін у ходзе цяперашняга пасяджэння ВДС паслужыць далейшаму развіццю беларуска-расійскага партнёрства і саюзніцтва, пашырэнню раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай інтэграцыі, а таксама павышэнню дабрабыту грамадзян Беларусі і Расіі. "Для гэтага, уласна кажучы, мы і працуем", - сказаў Уладзімір Пуцін.

