Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Врс 2015

Пуцін: Расія гатова да самага цеснага прамысловага супрацоўніцтва з Беларуссю

Пуцін: Расія гатова да самага цеснага прамысловага супрацоўніцтва з Беларуссю

18 верасня, Сочы /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія гатова да самага цеснага прамысловага супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы сёння ў Сочы на ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Уладзіміра Пуціна, цеснае прамысловае супрацоўніцтва дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць дзвюх краін, прыцягнуць інвестыцыі і ў цэлым станоўча паўплывае на дабрабыт народаў.

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што Расіі і Беларусі сумесна ўдалося стварыць добрую структуру супрацоўніцтва. Ён заўважыў, што ў Расіі добра ведаюць высокую якасць беларускіх прадуктаў, а ў рэгіёнах ёсць вопыт прамысловай кааперацыі.

"Беларусь - наш стратэгічны партнёр і бліжэйшы саюзнік, - падкрэсліў расійскі Прэзідэнт. - Наша ўзаемадзеянне мае шматпланавы і паступальны характар".

Уладзімір Пуцін заўважыў, што на дынаміку беларуска-расійскага гандлю паўплывала негатыўная знешнеэканамічная кан'юнктура. Разам з тым ён падкрэсліў, што зніжэнне паказчыкаў адбылося толькі ў доларавым эквіваленце, а таварныя патокі ў цэлым не зменшыліся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі